Пэрсанальная выстава беларускіх краявідаў маладога мастака з Ваўкавыску адкрылася 19 студзеня ў гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз”.

Гэта першая асабістая выстава аўтара, але яна сьведчыць пра высокі прафэсійны ўзровень і пачуцьцё гармоніі.

З біяграфіі: Валерый нарадзіўся 16 версня 1986 года ў Ваўкавыску. У 2003 г. скончыў Ваўкавыскую СШ № 4. У тым жа годзе паступіў у Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на факультэт мастацтва катэдры выяўленчага мастацтва, які скончыў у 2009 годзе. Ад жніўня 2009 г. працуе выкладчыкам Ваўкавыскага каледжа, рыхтуе ды вучыць будучых дызайнераў. Большасць ягоных прац, прадстаўленых на выставе, гэта станковы жывапіс — пейзажы і нацюрморты. Выстава працягнецца да 8-га лютага.

Супруненка Валерый. Пейзаж, п., а. 2008