У сувязі з новаўвядзеннямі ў польскае заканадаўства змяніліся правілы працаўладкавання замежных грамадзян. Беларусы цяпер маюць магчымасць скарыстацца спрошчанай працэдурай уладкавання на працу ў суседняй краіне.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.

Новыя палажэньні вызначаюць правілы прыёму іншаземцаў для выканання сэзонных і кароткатэрміновых прац у Польшчы. Яны накіраваны на прадухіленне злоўжыванняў пры працаўладкаванні іншаземцаў на аснове запрашэнняў ад польскіх працадаўцаў, нягледзячы на адсутнасць магчымасці і намеру працадаўцы наймаць іншаземцаў на працу.

Змены звязаны з тым, што многія іншаземцы не працуюць у Польшчы, але накіроўваюцца ў іншыя краіны Эўразвязу, маючы запрашэнні польскіх працадаўцаў. Польскія запрашэнні іншаземцы выкарыстоўваюць для атрымання польскай візы, каб знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне 90 дзён.

Тэрмін знаходжання сэзонных работнікаў, якія збіраюцца працаваць у сфэры сельскай гаспадаркі, садоўніцтва і турызму, павялічаны да 270 дзён (у іншых сфэрах — 180 дзён) на працягу году, а збор за рэгістрацыю зніжаны да 30 злотых (раней было 100 злотых).

Змены ў польскім заканадаўстве датычацца грамадзян Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расеі і Ўкраіны.

Спрошчаная працэдура працаўладкавання («заяўная працэдура») дазваляе грамадзянам СНД працаваць да шасьці месяцаў у 12-месячны пэрыяд без атрымання дазволу на працу.

Працэдура складаецца з рэгістрацыі ва ўправе працы павету заявы працадаўцы аб намеры даручыць іншаземцу выкананне працы той або іншай працы. Рэгістрацыя заявы бясплатная.

Пасля рэгістрацыі арыгінал заявы перадаецца іншаземцу для атрымання візы на ўезд у Польшчу для працы (альбо дазволу на знаходжанне ў Польшчы, калі іншаземец ўжо знаходзіцца ў краіне).

Радыё Свабода