Такая інфармацыя была агучаная 26 студзеня ў час асабістага прыёму грамадзян, які правёў у Гродна намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін. Вядуцца перамовы з адной з польскіх авіякампаній па арганізацыі рэйсаў Гродна – Варшава з частатой да дзевяці раз у тыдзень, паведамляе Радыё Рацыя.

«Інфраструктура гарадзенскага аэрапорта дастаткова сучасная. Арганізуюцца тут і пастаянныя рэйсы, у прыватнасці ў Калінінград, а ў летні сезон — і ў Балгарыю. Заканадаўства сёння дазваляе прыняць любога перавозчыка, у тым ліку аператара-лаўкостэра», — адзначыў Анатоль Калінін. Ён падкрэсліў, што ключавым для бізнесу часцяком застаецца пытанне пасажырапатоку.