У нядзелю на Падляшшы адбудзецца агульнаваяводскі рэферэндум. Жыхары ваяводства выкажуць свае меркаванне наконт мэтазгоднасці будаўніцтва рэгіянальнага аэрапорта. Ініцыятыва правесці галасаванне належыць асяроддзю, звязанаму з партыяй Права і справядлівасць.

Раней сумневы наконт патрэбы і рэнтабельнасці інвестыцыі выказвалі маршалак ваяводства Юры Ляшчынскі і сябры партыі Грамадзянская платформа. Цяпер голас у справе аэрадрома ўзялі палітыкі з падляшскага аддзела партыі «Разам».

Паводле сябры партыі Юстыны Рэмбішэўскай, досвед іншых падобных інвестыцый у Польшчы паказвае, што яны катастрафічна дарагія ва ўтрыманні:

 Няма абсалютна ніякага аналізу, што аэрапорт прыцягне інвестараў. Да 2020 года да Варшавы можна будзе даехаць з Беластока за паўтары гадзіны. Ці будзем карыстацца нашым аэрапортам, калі зможам даехаць да двух варшаўскіх, маючы вялікі выбар прапаноў?  Трэба задаць сабе гэтае пытанне перад галасаваннем на рэферэндуме.

Кошт будаўніцтва аэрапорта – каля 300 мільёнаў злотых. Рэферэндум у справе рэгіянальнага аэрапорта адбудзецца 15-га студзеня. Галасаваць можна ў адмыслова створаных камісіях з 7 да 21 гадзіны. Каб галасаванне было дзейсным, трэба каб у ім прыняло ўдзел 30% жыхараў Падялшша, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.