Твой стыль піша, што мільярдэр Ян Кульчык мяркуе, што ў цяперашняй гаспадарча-палітычнай сітуацыі цяжка будзе знайсці фінансаванне на будаўніцтва электрастанцыі ў Беларусі.

У мінулым годзе фірма Кульчыка падпісала пагадненне з Гроднаэнерга аб супрацоўніцтве ў гэтым праекце, а электрычнасць з пабудаванай у Зэльве электрастанцыі магутнасцю 920 MW мусіла б пастаўляцца ў Польшу.

Для гэтага планавалася пабудаваць лінію электраперадач.

-Чакаем, што будзе адбывацца ў Беларусі. Такія інвестыцыйныя праекты рэалізуюцца з банкамі. У той атмасфере, якая зараз вакол Беларусі, цяжка было б прафінансаваць праект такога кшталту, — прыводзіць словы бізнесмена tvn24.

Будаўніцтва электрастанцыі ў Гродзенскай вобласці павінна было пачацца на мяжы 2011-2012 гадоў. Яе кошт набліжаўся да 1,5 мільярды еўра.

Польскі партнёр павінны быў выдаткаваць палову гэтай сумы.

У сакавіку ў польскай прэсе пачала з’яўляцца інфармацыя аб тым, што Кульчык адмаўляецца ад удзелу ў будоўлі.

Ян Кульчык лічыцца найбагацейшым польскім бізнесменам. Яго маёмасць ацэньваецца ў 2475 мільёнаў долараў.

P.S. Будаўніцтва такога буйнога прадпрыемства на Зэльвеншчыне павінна было значна палепшыць становішча у раёне з працоўнымі месцамі, прыцягнуць новых жыхароў у  мястэчка і ўзмацніць энергетычную бяспеку краіны. Але нязграбная эканамічная палітыка кіраўніцтва не дае здзейсніцца марам…