Зайшоў сёньня ў ААТ «Прыорбанк», што ў Доме быту, набыць валюту. Але не тут было — не працуюць кампутары! Я як-небудзь абыйдуся — набуду ў іншым банку. А вось як быць кліентам банка — розным ІП ды юрыдычным асобам? Страшна нават уявіць. І гэта пасярод белага дня ў банку, што пазіцыянуе сябе як вытворца акул бізнэсу!

Прыйшоў на абед, а тут яшчэ адно западло — вады гарачай няма! Аказваецца, парыў на цеплатрасе.
Можа, сёньня проста не мой дзень? Або ўсё ж я ў праве чакаць большага ад пастаўшчыкоў паслуг?