В Зельвенском районе широко известна церковь Церковь Святого Архангела Михаила, которая является памятником истории. Эта же церковь известна своей чудотворной иконой Божией Матери «Всецарица», которая излечивает от рака и уникальной акустикой внутри храма. До настоящего времени считалось, что церкви 600 лет. Однако, как пишет , возраст церкви, которая находится под патронатом ЮНЕСКО, может достигать 800 лет:

Перад праваслаўнымі Калядамі наш карэспандэнт задаў некалькі пытанняў настаяцелю Сынковіцкай Міхайлаўскай царквы, якая знаходзіцца на мяжы двух раёнаў — Слонімскага і Зэльвенскага, протаіерэю Арсеню Ананку.

—Айцец Арсень, якім быў для Сынковіцкай царвы мінулы год?

—Няпростым. Але шмат зроблена і робіцца, каб захаваць гэты ўнікальны помнік Беларусі. Пачаліся рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы як унутры храма, так і звонку. Ужо расшыфравана некалькі надпісаў на сценах храма, адрасаваных вялікаму князю Альгерду. Гэтыя тэксты даюць меркаванне, што Сынковіцкай царкве далёка не 600 гадоў, а каля 800.

—Ці плануецца знесці пабудаваны ў савецкі час кароўнік, які знаходзіцца побач з царквою?

—Так. Ужо адзін будынак кароўніка ліквідаваны. Мяркуецца цалкам ачысціць каля храма тэрыторыю ад кароўнікаў і цялятнікаў. А на гэтым месцы з цягам часу плануем пабудаваць гатэль для турыстаў, некалькі крамаў, дзе будуць прадавацца сувеніры, і стаянку для аўтамабіляў.

—Ці шмат турыстаў прыязджае на экскурсію ў Сынковічы?

—Штогод тут бывае больш за пяць тысяч турыстаў. Летась у нас пабывалі турысты з Кітая, ЗША, Польшчы, Аўстраліі, Расіі, Украіны, Эстоніі ды іншых дзяржаў.

—Прыхаджане вёскі Хадзявічы, якія заўсёды хадзілі ў Сынковіцкую царкву, па-ранейшаму жадаюць сюды хадзіць, бо Сынковічы зусім побач, і хочуць, каб ўсе рэлігійныя абрады праводзілі святары з Сынковіцкай царквы, хаця яна адносіцца да Гродзенскай епархіі, а вернікі вёскі Хадзявічы — да Навагрудскай епархіі. Як тут быць?

—Гэтае пытанне вырашаецца на ўзроўні архіепіскапаў Гродзенскага і Навагрудскага. І думаю, што вырашыцца яно на карысць жыхароў вёскі Хадзявічы.