• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 4 сакавіка 1890 г. у мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерніі нарадзіўся Вінцук АДВАЖНЫ (сапр.: Германовіч Язэп; псеўданімы: Лявон Ветрагон, Хлопчык з-пад Горадні; крыптанімы: А.В., В.Адв., A.W., W.A.) — беларускі паэт, пісьменьнік, каталіцкі сьвятар усходняга абраду.

Бацька яго памёр, калі Язэп быў яшчэ зусім маленькі. Суседзі і сваякі раілі аўдавелай маці аддаць Язэпа на навуку на шаўца, але яна не згадзілася і, нягледзячы на цяжкасьці, зрабіла ўсё, каб сын вывучыўся на сьвятара. Вучыўся ў Гальшанскай пачатковай і Ашмянскай гарадской школах; у 1913 г. скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У Вільні пасябраваў і праз усё жыцьцё захаваў пачуцьцё аднадумства з такімі вядомымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі і дзеячамі, як Кастусь Стаповіч (Казімер Сваяк), Адам Станкевіч, Віктар Шутовіч, Андрэй Цікота, Вінцук Гадлеўскі і іншымі. 29.06.1913 г. пасьвечаны ў сьвятары; працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата:  пробашчам  у Вялікай Лапеніцы (каля Ваўкавыска), у Луконіцы (каля Слоніма), у Лужках (Дзісьненшчына). У 1921 г. уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касьцёле гаварыў казаньні на беларускай мове. Гэта выклікала незадаволенасьць найвышэйшай іерархіі, і Адважны вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 г. уступіў у ордэн марыянаў. Служыў там пробашчам, адначасова выкладаў Закон Божы і лацінскую мову ў мясцовай гімназіі. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chry?cijanskaja Dumka»). З 1932 г. на місіянерскай працы ў Харбіне, дзе таксама быў дырэктарам гімназіі. У 1936 г. вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 г. дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу. Зноў выехаў у Харбін. У 1948 г. арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бясьпекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволеньні ў Сібіры. У 1955 г. вызвалены. Вярнуўшыся на волю, ён хацеў служыць Богу ў Беларусі, але замест гэтага мусіў знаходзіць часовы прыстанак сьпярша ў Варшаве, потым у Рыме (1959 г.), пакуль урэшце не атабарыўся ў Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане.  Пра сваё знаходжаньне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква». Жывыя, яскрава паданыя сьведчаньні чалавека, які прайшоў праз ГУЛАГ, выклікалі вялікую цікавасьць, былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай, літоўскай мовах. Кніга, якая выйшла на адзінаццаць гадоў раней за “Архіпэляг ГУЛаг” А.Салжаніцына, сталася важкім даробкам у літаратуру пра нялюдзкую сыстэму савецкіх канцлягераў. У 2003 г. яна была перавыдадзеная ў Менску і амаль адразу ператварылася ў бібліяграфічны рарытэт. У эміграцыі рэдагаваў часопіс «Божым шляхам» (Лёндан).

Памёр 26 сьнежня 1978 г. у Лёндане.

Бібліяграфія
«Як Казюк сабраўся да споведзі», Вільня, 1928.
«Казюковае жанімства», Вільня, 1929.
«Як Гануля зьбіралася ў Аргентыну», Вільня, 1930.
«Адам і Анелька», Вільня, 1931.
«Канёк-Гарбунок» (паводле Яршова), Вільня, 1932.
«Бэтлейка», Вільня, 1932.
«Унія на Палесьсі», Альберцін, 1932.
«Беларускія цымбалы», Вільня, 1933.
«Казка аб рыбаку і рыбцы», Вільня, 1935.
«Хлапец», Вільня, 1935.
«Гануліны клопаты», Вільня, 1935.«Кітай-Сібір-Масква» (успаміны), Мюнхен, 1962.
«Пакутныя псальмы» (пераклад вершам), Рым, 1964.
«Князь і лапаць. Сучасная казка», Лёндан, 1964.
«Байкі і іншыя вершы», Лёндан, 1973.



Только авторизованные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

Бой в деревне Ятвезь

Оно конечно – смерть фашистам , но а как же МИРНЫЕ ЖИТЕЛИ ???? Разбомбили остатки деревни , да...


Люстрадзён на сёньня

Я считаю что для того то бы твоим именем назвали улицу города, то человек должен для этого города и...


Люстрадзён на сёньня

После таких высказываний Вовы, я совершенно согласен с Вами Анна....."Нет слов"


Люстрадзён на сёньня

Вова - а ты кто собственно, фамилию хоть напиши - НЕТ МЫ НАЗОВЁМ улицу именем ВИНИ И БУЛЬДОГА !!!


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

В том сезоне и отец мой играл Виктор Дусенок.Ему в Борисове голову разбили во время игры.Так врачи Б...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

Можно добавить ещё одного игрока того матча Вадим Мацевило (в настоящее время игрок команды "ЧАЙКА"...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

ну хоть как-то мы вошли в положительную историю...


Падарожжа дылентанта ў Шылавічах

Прекрасный фильм и доступно изложенный материал. Расстояние 20 км от Волковыска, а пятерых человек...