1 сакавіка 1926 года ў Свіслачы нарадзіўся польскі сацыёлаг, гісторык, публіцыст і журналіст, выкладчык універсітэта, член Нацыянальных Узброеных Сіл і Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны і пасляваенны перыяд, актывіст апазіцыі ў часы ПНР, палітык правага толку пасля 1989 г. Здзіслаў ШПАКОЎСКІ.

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у польскім руху Супраціву. З 1942 г. удзельнік Нацыянальных Узброеных Сіл, а затым АК .

Пасля вайны да 1947 г. сябра Нацыянальнага ваеннага саюза. У 50-я гады называўся «ворагам народнай улады». Неаднаразова затрымліваўся і дапытваўся міліцыяй і службай бяспекі. Жыў у Варшаве. На мяжы 50-60-х гг. належаў да Клубу Крывога кола — ліберальнай арганізацыі, якая дзейнічала ў Варшаве.

У 1958 г. пачаў працаваць у каталіцкім часопісе «Сувязь». У 1966-1988 гг. узначальваў аддзел найноўшай польскай гісторыі. У наступныя гады рэдагаваў аддзел паэзіі. Адначасова быў членам і шматгадовым старшынёй гістарычнага аддзела Варшаўскага клуба каталіцкай інтэлігенцыі, які выдаваў часопіс.

Выкладаў у Люблінскім каталіцкім універсітэце. Падпісваў лісты ў абарону зьбітых студэнтаў, рэпрэсаваных працоўных заводаў з Радама і Урсуса. У 1978 г. быў адным з заснавальнікаў Таварыства акадэмічных курсаў і выкладаў на іх. У 1979 г. разам з Войцэхам Зэмбіньскім арганізавалі нелегальны камітэт пагаднення па самавызначэнню нацыі.

У 1980 г. быў уцягнуты ў «Салідарнасць». Улетку таго ж года стаў дарадцам страйкавага камітэта ў Любліне. Ён таксама быў актывістам душпастарства Людзі Працы «Воля». У пачатку снежня 1981 г. падпісаў Катынскі Акт на Павонзках. 13 снежня 1981 г. быў інтэрнаваны.

На здымку Шпакоўскі другі злева

На здымку Шпакоўскі другі злева

У 1983-1989 гг. выступіў з серыяй лекцый у варшаўскіх касцёлах. Удзельнічаў у шматлікіх дэманстрацыях за незалежнасць. У снежні 1989 г. разам з Зэмбіньскім стварыў Партыю Вернасці Рэчы Паспалітай, выступаючы супраць пагадненняў Круглага стала. Рэдагаваў гістарычны раздзел «Газеты польскай». 27 ліпеня 2006 г. маршалак Сенату Польшчы Богдан Барусевіч уручыў яму афіцэрскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы.

szpakowski1

Памёр 26 кастрычніка 2006 года.