11 сакавіка 1961 г. у Ваўкавыску нарадзіўся ЧАРНІЦКІ Яўген Адольфавіч, воін-інтэрнацыяналіст.

Маці, Уладзіслава Баляславаўна, загадчыца гаспадаркі дзіцячага сада № 24 у Ваўкавыску, бацька, Адольф Іванавіч, трагічна загінуў у 1971 г. У 1976 г. Яўген скончыў 8 класаў Ваўкавыскай сярэдняй школы № 4, у 1979 г.— Гарадзенскае ПТВ № 49. У лістападзе 1979 г. прызваны ў Савецкую Армію Гарадзенскім АГВК.

Радавы Чарніцкі загінуў 13 кастрычніка1981 г. пры выкананні службовага задання. Пахаваны ў Ваўкавыску. Яго імя ўвекавечана на чорных мармуровых плітах ў скверы памяці Ваўкавыска.

Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г. № 575 за ўзорнае выкананне воінскага і службовага абавязку ў Рэспубліцы Аўганістан у перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года Чарніцкі узнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістана» (пасмяротна).