У гэты дзень 24 ліпеня 1920 г. Ваўкавыск быў вызвалены ад палякаў. Уся паўната ўлады перайшла ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, першым старшынёй якога быў Аляксандр Ільіч Зонін (Эліазар Ізраілевіч Брыль), пасля вядомы ваенны пісьменнік, аўтар кніг «Марское братэрства», «Капітан Дыяны», «Жыццё Нахімава» і інш.

У склад РВК ўваходзілі П.І. Карасёў, А.М.Айон, А.М.Гайліт, П.А.Ляхоўскі, Дз.І.Уткес, А.П.Якубчык. У канцы ліпеня-пачатку жніўня 1920 г. па ўсім павеце ствараліся валасныя Рэўкомы — органы Савецкай улады на месцах.