28 жніўня 1928 г. у в. Занкі Свіслацкага раёна нарадзілася партыйны і савецкі работнік ЦАГЕЛЬНІК Анастасія Канстанцінаўна.

Член КПСС. Скончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1968). З 1944 г. працавала на Свіслацкім маслазавод. Затым загадчык аддзела, сакратар Свіслацкага райвыканкама. З 1962 г. інструктар, загадчык аддзела Свіслацкага райкама КПБ, з 1965 г. старшыня Свіслацкага раённага камітэта народнага кантролю. З 1966 г. другі сакратар Свіслацкага райкама КПБ. З 1969 г. старшыня Свіслацкага райвыканкама. Член Рэвізійнай камісіі КПБ ў 1971-1976 гг., Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1975 г. Памерла 28 лістапада 1979 г.

Імем А. К. Цагельник названа вуліца ў г. Свіслач, у Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі пра яе экспануюцца матэрыялы. У памяць Цагельник ў Свіслачы праводзіцца турнір па настольным тэнісе.

zagelnik_mogilki

Фота Свіслацкая газета