Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1966 № 40 «Аб утварэнні новых раёнаў», зыходзячы з мэтазгоднасці разузбуйнення шэрагу раёнаў былі ўтвораны новыя раёны ў шасці абласцях рэспублікі, у тым ліку:

Зэльвенскі раён з цэнтрам у гарадскім пасёлку Зэльва, перадаўшы ў яго склад

— гарадскі пасёлак Зэльва, Дзярэчынскі, Зэльвенскі і Марочынскі сельсаветы Мастоўскага раёна;

— Дабраселецкі, Крамяніцкі, Славаціцкі, Тулаўскі і Ялуцэвічскі сельсаветы і населеныя пункты: Аўдзеявічы, Вішнёўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы і Сухінічы Ваўкавыскага сельсавета Ваўкавыскага раёна;

— Галынкаўскі, Каралінскі, Казловіцкі, Кастровіцкі і Пляценіцкі сельсаветы Слонімскага раёна.