25 верасня 1939 г. створаны Ізабелінскі сялянскі камітэт. Камітэт браў на ўлік землі памешчыкаў, асаднікаў, буйных чыноўнікаў, іх маёмасць, перазразмяркоўваў надзелы на карысць сялян, якія зусім не мелі іх або былі малазямельнымі, перадаваў сялянам жывёлу і прылады працы. Юрыдычна-прававая аснова дзеянняў сялянскіх камітэтаў на надзел зямельнай уласнасці была зацверджана спецыяльнай дэклярацыяй, якую прыняў у тым жа годзе 30 кастрычніка народны сход Заходняй Беларусі. Пазней у студзені 1940 г. быў створаны сельскі Савет дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт.