• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Памёр гродзенскi краязнаўца Віктар Саяпін

Памёр гродзенскi краязнаўца Віктар Саяпін

Вядомы краязнаўца, калекцыянер, аўтар вялікай колькасці кніг пра гісторыю Гродна Віктар Саяпін памёр на 67 годзе жыцця ўвечары 2 лютага 2017. Страшная хвароба прыйшла да Віктара Юр’евіча зусім нечакана, але ратавацца ад яе ўжо было позна.

Усё сваё жыццё Віктар Саяпін прысвяціў роднаму гораду. Ужо з пятага класа ён пачаў фармаваць калекцыю пра Гродна — выразаў газетныя і часопісныя публікацыі, збіраў буклеты і паштоўкі. У юнацтве ён шмат фатаграфаваў. Ужо ў сталым узросце Віктар Юр’евіч узяўся за сур’ёзную пошукавую працу ў бібліятэках.

Пасля выхаду на пенсію стаў як на працу хадзіць у архівы. Хадзіў ён туды з адзінай мэтай — даведацца, як жылі, працавалі, чым захапляліся, дзе праводзілі вольны час гродзенцы, паведамляе Hrodna.life.

«Я сам гродзенец у чацвёртым пакаленні па мамінай лініі. А мае ўнукі наогул у шостым. Радавод вывучыў да XVIII стагоддзя. Ува мне цячэ кроў беларускіх, рускіх, украінскіх і нават нямецкіх продкаў», — пра гэта яшчэ ў 2012 годзе Віктар Саяпін распавядаў карэспандэнту «Гродзенскай праўды».

Дваццаць пяць гадоў Віктар Юр’евіч адпрацаваў у мытнай службе. Ён прайшоў шлях ад інспектара да намесніка начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Неаднаразова быў прадстаўлены да высокіх дзяржаўных узнагарод.

Апошняя кніжка, якую паспеў выпусціць краязнаўца — «Гродна i гродзенцы 1944-74». На яе прэзентацыі гісторык Ігар Трусаў сказаў: «Кнігамі Саяпіна будуць карыстацца яшчэ 150 гадоў».

17 верасня 2016 года, на 888 годзе горада, iмя Віктара Саяпіна ўнеслі ў Кнігу Славы Гродна.

Віктар Юр’евіч хацеў яшчэ пісаць і вывучаць гісторыю Гродна. Планаў у яго было шмат, але лёс распарадзіўся інакш. Свае апошнія рукапісы на чарговую кнігу краязнаўца ў канцы 2016 года перадаў у рэдакцыю «Гродзенскай праўды». Гэтая кніга, калi пра яе не забылi ў газеце, павiнна быць пра вуліцы Гродна — у цвёрдай вокладцы, якаснага выканання.

Выказваем спачуванні ўсім родным і блізкім людзям Віктара Юр’евіча.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Сражение у Волковыска: в эти дни более 200 лет назад

Путаете Вы всё. Когда строили фок и силуэт ни каких костей уже не было. И не овраг а грунтовая дор...


Волковыск в старых фотографиях

Проект "Волковыск в старых фотографиях" действующий? Почти случайно забрела, увидела фото пробабушки...


Деревня Шнипово

где можно прочитать историю деревни?


Волковыск в старых фотографиях

wiktar, вы пишете "у нас". Вы сейчас живете в Волковыске? Не знаете случайно, сохранились ли книги р...