Прапануем прачытаць гістарычны нарыс Вітольда Карпызы пра в.Воўпа з малюнкамі аўтара і нашымі здымкамі:

Воўпа праславілася многімі здарэннямі. У другой палове І6 ст. пражываў тут доктар тэалогіі Мікалай Дыцыюш, які ў Воўпе меў прыход. Слаўны дабрадзей і прэлат віленскай рады. У канцы 17 ст. меў тут прыход і ксендз Матэвуш Кулігоўскі, паэт, перакладчык, які напісаў цікавы твор «Смешны Дземакрыт»- дзіўная мешаніна разважанняў на тэму маральнасці гэтага свету і анекдот разам са збор амвершаў «на гербы». Найбольш пашанцавала Воўпе з біскупамі. Віленскі біскуп Павел Гальшанскі (памер у 1555 г.), апошні з роду Гальшанскіх, уладальнік Воўпы. У час «патопу» у Воўпе знаходзілася Віленская рада разам з біскупам Юрыем Даўгайлам, які тут у 1657 г. прапанаваў буду чага біскупа ксяндза Аляксандр а Катовіча на пр алата.

Святарамі былі тут яшчэ два будучых біскупы — Юзэф Казімір Касаноўскі, потым павешаны, і ксендз Ян Непамуцэн Касаноўскі.

Не абмінула Воўпу і адна з найвялікшіх народных трагедый падчас ваештых дзеянняў 1662 г., калі літоўскія канфедэраты, не атрымліваючы ад казны грошай, рабавалі і чынілі гвалг мясцоваму насельніцтву. Падазраючы супраць сябезамову, вырашыліадпомсціць свайму камандуючаму -польска-літоўскаму гетману Гансеўскаму. Прысуд вынесліўкасцеле, ўВоўпе, і ўзброеная дэлегацыя паехала ў Вільню, дзе і схапіла Гансеўскага. Па дарозе, недалека ад
Астр ына, яго забілі.

Нават знакамітая пісьменніца Эліза Ажэшка знайшла ў Воўпе тэму для сваей знакамітай навэлы «Гедалі», у якой апісала беднага воўпаўскага яўрэя і тым самым праславіла яго. Гедаль прыйшоў да яе, каб падзякаваць: «Перад гэтым, — сказаў ен, — ніхто на Гедаля і глядзець не хацеў, а як пані мяне апісала, то зараз прыязджаюць пасажырскімі карэтамі і малююць з мяне партрэты. I калі я на такой карэце ехаў праз Воўпу, то ўсе жыхары глядзелі і дзівіліся, што гэта з Гедалем робіцца».

Да Другой су светнай вайны Воўпа мела два знакамітыхпомніка драўлянай архітэктуры — касцел і сінагогу. Але падчас Другой сусветнай вайны сінагога, якая паходзілаз 18 ст., была спалена немцамі. Застаўся толькі касцел, пра які далей пойдзе размова.

У 1449 г. вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык даруе Воўпу за верную і доўгую службу Алексне Судымонтавічу, які становіцца ваяводам віленскім і канцлерам літоўскім. 27 красавіка 1478 г. Алехна Судымонтавіч разам з сваей жонкай Ядвігай фундуе касцел у Воўпе, які быў асвечаны віленскім біскупам Янам Ласовічам з дзвума канонікамі: Ваўжынцом і Янам. Касцелу былі фундаваны наваколыгымі сялянамі: «аддаўшы працоўных людзей з сынамі, чыншоўнікаў з сынамі, налажыўшы на іх даніну медам і дзясятую частку ўсяго, частку агародніны з маентка ваўпянскага і старадвор скага, касцельную зямлю, празваную Міраўшчызна, разам з борам і дубровамі, два лугі з азначэннем іх местазнаходжання і падвое слуг абодвага полу. За гэта накладае на плебанію абавязак адпраўляць два богаслужэнні на тыдзень: адно — за продкаў, а другое — за спонсара і яго жонку з дзецьмі. Рэкамендуе для дапамогі трымаці аднаго вікарыя».

Дачка Алехны Судымонтавіча — Соф’я выйшла замуж за Аляксандра Юр’евіча, князя Гальшанскага, узяўшы ў пасаг Воўпу. У іх нарадзілася пяцер адзяцей, з якіхстарэйшы Пвел, які пазней стаў віленскім біскупам, атрымаў у спадчыну Воўпу, павялічыўшы яе багацці. Пры нім воўпенская парафія налічвала 50 дымоў і лічылась на той час адной з самых багацейшых. У 1526 г. ен пабудаваў пры касцеле алтарыю святой Ганы і «місіянарыю» на чатырохксяндзоў, надаўшы плацы для іх дамоў. Надзяліў іх 23 грашымі «капшчызны», двума фальваркамі, мядовы падатак з Гудзевіч, доступ да лесу і млына.

Апошні з роду Гальшанскіх — віленскі біскуп Павел Гальшанскі памер у 1555 г., а таму, застаўшысь без нашчадкаў, Воўпа адыйшла дакараля ЖыгімонтаАўгуста. Гаспадарчая каралева Бона — маці Жыгімонта, ахвотна набывала маенткі, асабліва якія былі размешчаны бліз воднай камунікацыі — ракі Неман. Так да яе трапіла Воўпа, а потым Дубна і Стары Дворац, з якіх яна стварыла стараства. Воўпенскае стараства зрабілася самым багатым у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства. Яно налічвала больш дымоў, чым усе разам іншыя стараствы Ваўкавыскага павета: Мсцібаўскае, Ваўкавыскае, Ялаўскае і Жыліцкае. Многія магнаты дабіваліся, каб атрымаці Воўпенскае стараства у арэнду. Нават сам Леў Сапега меў на яго апетыт. Як вынікае з дакумента, той жа Сапега заўважаў : «. „у нас пан Вольскі, каронны мечнік, стараста кжэпіцкі, Воўпу і Дубна ў караля пытаў. Але мы апіраемся як кот на ледзе, каб гэтым польскім панам не так часта даваці, бо таксама і яны нам у Полыпчы даюць. Але нашы старэйшыя самі не хочуць падтрымліваці гэтае права».

У 1624 г. той жа Леў Сапега для свайго няпоўнагадовага сына Казіміра (1609-1676) набыўу арэнду Дубна і Воўпу за 2 ООО копгрошай, які напэўна фундаваў у воўпенскім касцеле алтар.

Другі Сапега, Павел, вядомы нам з рамана «Патоп» Генрыка Сянкевіча. Ен многа ахвяраваў на абарону Рэчы Паспалітай. Каб аддзячыць яго, дзяржава зноў аддала ў арэнду Воўпу да тых часоў, покуль ен не атрымае з яе прыбытак у 100 тысяч польскіх злотых. Сапраўды Воўпенскае стараства засталося ў Сапегаў і надалей.

Менавіта з часоў Сапегаў дагэтуль існу е касцел сявятога Яна, адзін з самых старэйшых др аўляных касцелаў у Польшчы, дзе захаваўся прыгожы ітакі ж стары алтар. Зразу мець, хто быў фундатарамтаго алтара, дапаможа прыгожы картуш з гербамі, якізахаваўся ў ніжняй частцы алтар а паміж цокалямі калон. Герб у цантральнай частцы картуша — гэта гер б Сапегаў,
«Ліс». Застаецца вырашыць толькі тое, да якога з Сапегаў ен менавіта належыць. Правільны вывад можна зрабіць з таго, што вакол асноўнага герба «Ліс» вянком размешчаны яшчэ чатыры гербы фундатараў касцела, і тады вынікае, што цантралыгы гер б належыць Казіміру Сапегу. У 1643 г. у Воўпе, калі там гаспадарыў Казімір, гасцяваў кароль Уладзіслаў 4, які разам з жонкай Цэцыліяй ехаў у Вільню.

Згодназгеральдыкай, у правым верхнім вуглу картуша змешчаны герб маці па бацьку, а была ей Галыпына Радзівіл. У ніжнім левым вуглу — герб бабкі па маці «Астол», а менавіта Багданы Друцкай-Сакалінскай. У ніжнім правым вуглу герб прабабкі па бацьку «Тапор», і валодала ім Альжбета Тэнчыньская.
3 гэтых вестак вынікае, што воўпенскі алтар быў зроблены ў першай палове 18 ст. Алтар выкананы ў чорных танах з некалькімі залачонымі дэталямі. Упрыгожваюць алтар калоны, асновы якіхаточваюць стралі вінаграду. У цэнтры алтара знаходзіцца абразраспяцця, а па баках драўляныя фігуры святых Яна і Казіміра. Алтар увенчаны тымпанам (тымпан -поле трохву гольнага ці фігурнага франтона. Часам запаўняўся скульптурай, геральдычнымі знакамі, надпісамі. — Заўвага рэдактара) і абрамаваны двумя паўляжачымі фігурамі анелаў. Унутры тым паназ дабляерэльеф тварца, якісядзіць навоблаку. Надтым панам, паміж дзвюмя малымі калонамі, знаходзіпда другі абраз. Ен мае авальную форму з багатым абрамленнем. Вольныя часткі алтар а, якія не заняты абразамі, калонамі або фігурамі, пакрытая залачонымі арабескамі і іннымідэкаратыўнымі дэталямі. У воўпенскім касцеле існуюць яшчэ два бакавыя алтары, сваей кампазіпьіяйі дэкарацыямі япы нагадваюць галоўны алтар, але больш сціплыя і, мабыць, маюць пазнейшае паходжанне. Бакавыя алтары падобныя натыя, якія знаходзяцца ў капліцы і на могілках, пабудаванайу 1873 г. па фундацыі БалеславаКрэтовіча.

Воўпенскія касцелы, паколькі былі драўляныя, хутка руйнаваліся. У 17 ст. воўпенскі касцел вывучаў вядомы геральдык Войцех Каяловіч, які запісаў: «У воўпенскім касцеле пахаваны Ян Мікалай Князевіч і над яго гробам вісіць ягоны клейнот». У 1753 г. пабудавалі новы касцел, куды перанеслі стары алтар .У 1761 г. ксендз Юзэф Касакоўскі, будучы біскуп, пры падтрымцы караля атрымаў у Воўпе прыход: «…знайшоў усе тут запушчаным, -успамінае Касакоўскі, — у апошні час тут усе руйнуецца, бо ўсе сродкі на духоўнасць праз арэнду былі забранит Князь Масальскі, які арэндаваў стараства дзесяць гадоў, адно два разы быў тут праездам». На далейшых старонках дзенніка Касакоўскага чытаем: «У 1771 г., бачачы далейшае руйнаванне касцела, не мог угаварыць князя Ябланоўскага, ваяводу навагрудскага і старасту ваўпянскага каб ен дапамог у будоўлі касцела, бо запазычыў належачаму яму стараству і пачаў з ім цяжбу ў духоўным трыбунале». Суд закончыўся тым, што ксендз Касакоўскі атрымаў спадчынны фальварак Ябланоўскага з гадавым даходам 70 тысяч польскіх злотых. Пад 1776 г. ен дадае: «Едучы па тракце, я аглянуўся і ўбачыў мною збудаваны касцел, каб асвяціць яго спяшаюся зараз у Вільню». Касцел, пабудаваны Касакоўскім, прастаяў да сенняшніх дзен.

3 таго ж дзенніка вынікае, што Касакоўскі быў добрым гаспадаром: «Служыўу Воўпе разам з ксяндзом місіянерам Маштароўскім і ксяндзом езуітам Кашкоўскім — фамільярнымі сябрамі і прафесарамі. Прывез з Лыскава міссію, з дапамогай якой людзі пачалі гуртавацца вакол касцела. Часцяком сам прамаўляў у касцеле, слухаў людзкія споведзі і ездзіў дахворых… 3 суседзямі сябраваў, скасаваў і не прымаў аплаты за вяселле і пахаванне… Адбудаваў сабе прыстойнае жылле і добры стол, без усялякіх выдумак паводзіў сабе такім чынам, каб запрошаныя дамяне суседзі не мелі прычыны на мяне скардзіццаі я ў іх дамах быў прыняты. Хапала часу на гаспадарку, на забавы, на чытанне розных кніжак, не пазбягаў сустрэч і з суседнімі святарамі. Меў невялікі крэдыт і рэгулярна яго аплачваў. Ад розных ігр адвык і нават карт у доме не было. Адзіны смутак меў я ад смерці майго ксяндза Скаржынскага, маладога чалавека вялікай святасці. Памер ад сухот».

Касакоўскі пісаў, што час, які правеў у Воўпе, лічыць самым счаслівым у жыцці. Гаспадарыў ен тут 12 гадоў. Далей успамінае: «Новы касцел каштаваў 30 тысяч злотых і паставіў яго за свой кошт. Збудаваў памчшканні для ксяндзоў і гаспадарчыя пабудовы».

Мінулае ксяндза Касакоўскага добра вядома і трэба прызнаць, што быў ен здольным чалавекам, любіў пісаць і добра гаспадарыў.

Як вышэй узгадваў, воўпаўскі прыход быў багаты і сюды імкнулася многа ксяндзоў. Напрыканцы існавання Рэчы Паспалітай прыхадское дабро пераймае Віленскі ўніверсітэт. За 1799 г. прынес ен 6697 злотых і 20 грошай гадавога даходу. Меў 288 падданых сялян, у тым ліку 26 цяглавых і 89 чыншавых.

Стар ажытны касцел зар аз налічвае больш за200 гадоў. Пабудаваны пр амаву гольнікам з дзвюмя вежамі на квадратнай аснове, прылягаючай да галоўнага фасада, а таксама з двума трансептамі,укрываючымі капліцу Есць яшчэмалюткія вежачкінад трохкутнымфрантонам, а таксама над алтар най часткай. Касцел пагарызанталі ашаляваны доскамі. Пер ад уваходам у касцел на высокіх пастаментах стаяць два, выразаных з дрэва анелы вышыней каля 2,5 метраў. Унутры касцела столь плоская, фарбаваная ў блакітны колер. Сцены таксама фарбаваныя, імітуюць цэглу. Апроч галоўнагаўвахода есць уваход у алтар най сцяне, дзе два глухіх памяшканні з двума вокнамі кожнае.

Вакол касцела захавалася пара надгроб’яў, з якіх найцікавейшае надгроб’е-каплічка сям’і Гладкоўскіх Стаіць побач з галоўным уваходам, пабеленая, масіўная, на квадратным падмурку імае арыгіналыгы старамодны надпіс.