• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

13 ліпеня ў Ваўкавыску дэбютуе шоў-гульня Jack Quiz

13 ліпеня ў Ваўкавыску дэбютуе шоў-гульня Jack Quiz

Часта ў жыхароў маленькіх і не вельмі населеных пунктаў можна пачуць: «Пойти не куда, отдохнуть негде». Дык вось 13 ліпеня ў Ваўкавыску пайсці будзе куды.

Шаноўныя чытачы нашых інтэлектуальных старонак, а таксама ўсе тыя, хто хоча цікава, пазнавальна і весела правесці свой вольны вячэрні час. 13 ліпеня, 19 гадзін, вул. Зянітчыкаў 27, усім ужо вядомы забаўляльны цэнтр, начны клуб і караоке-бар  запрашае на «Мазгабойню». За невялікія грошы (5 рублёў за ўваход і хоць нешта купіць за вечар) вы зможаце калі не адказаць на ўсе складаныя і лёгкія пытанні і перамагчы, дык хоць пазнаёміцца з адказамі на іх і стаць больш эрудыраваным. Пасля заканчэння турнірнай часткі ўсе жадаючыя могуць працягнуць свой адпачынак хоць да ранку.

Вельмі хочацца каб тыя, каму нечаму не хапала часу, жадання, ініцыятывы наведаць штомесячныя пасяджэнне інтэлектуальнага клуба «Высокі Волак», зацікавіліся даволі папулярнай формай – столік рэстарана – інтэлектуальны вечар ў кампаніі.

Будзем рады ўсім жадаючым адпачыць і па-еўрапейскі (чытаў, што на Захадзе ніхто па хатах пасля працы не сядзіць) і па нашаму, інтэлектуальна-ваўкавыскаму. Мяркую, што ўсе жадаючыя атрымаюць свае столікі, аднак арганізатары будуць вельмі ўдзячны, калі да папярэдне вы з імі звяжацеся, зарэзервіруеце месца для сваёй кампаніі і яе колькасць (максімум -8 чалавек). І вам не прыйдзецца шукаць сабе падыходзячы куток, ён будзе ўжо вас чакаць.

Званіць +375 29 7880557, Галіна Іванаўна.



Комментарии

Анонимный пользователь 2017/07/13 15:34 / Ответить

На жаль, толькі што нам аб'явілі аб аварыі, якая быццам бы адбылася ў караоке-бары і правесці гульню не будзе аніякай магчымасці...

Няўжо няма магчымасці правесці інтэлектуальнае мерапрыемства? Прапаванаваць іншае памяшканне... Альбо нехта, альбо нешта катэгарычна супраць...

Выбачайце ўсе, хто збіраўся наведаць. Галіна Іванаўна зараз імкнецца знайсці іншыя варыянты, у тым ліку на іншы дзень... Крыўдна...


Анонимный пользователь 2017/07/13 21:34 / Ответить

Через тернии к звездам!


Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий