У стары Новы год ваўкавыскія інтэлектуалы прынялі ўдзел у штогадовым, ужо адзінаццатым турніры ў Ашмянах.

Здаецца, і не было гэтых пяці год, усё традыцыйна, шмат знаёмых твараў з прысутных 25 камандаў, нас памятаюць, сустракаюць з музыкай і мэрам, частуюць…

Вось толькі ўжо не Ваўкавыск галоўны фаварыт, а гаспадары вельмі зацята прыкладаюць намаганні да перамогі, калі прыходзіцца выгрызаць кожнае ачко. Няма таго, што раньш было.

Нажаль, двойчы спыніўшыся на пятай пазіцыі, «Крэмень» не трапіў у прызы. Перспектыўненька згуляла моладзь нашага клуба «Высокі Волак», аднак ім не хапіла байцоў (хай будзе сорамна тым, хто не паехаў). Здаецца, гэта і не блага, быць у кампаніі самых эрудыраваных (фактычны прысутнічалі амаль усе лепшыя знатакі вобласці), аднак калі да «N2», былых «Скідзельскіх буракоў» (Гродна) далёка, «Ушэльцы» (Ліда), «Гасіла» (Ашмяны, якім толькі па рэйтынгу саступілі), ВКЛ (Гродна, якіх мы «здзелалі» ў другім туры) на сёння не з’яўляюцца недасягальнымі супернікамі.

Тым больш наша Галіна Іванаўна Чарапок, у першую чаргу дзякуючы якой у нас усе атрымалася, збіраецца адрадзіць асінхронны абласны турнір, калі можна будзе на сваіх пляцоўках завочна падужыцца з усёй элітай інтэлекта Гарадзеншчыны.

22 студзеня дзяцей чакае адбор на рэспубліканскі фінал, 11 лютага дарослых чакае «Стальная лыжка» Ліда. Супернікі вельмі моцныя. Гульня чакаецца цяжкай. Значыць, будзе цікава. Як 14 студзеня было ў Ашмянах.

Аляксандр Бубноў