4 мая гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль, Юрка Голуб, Зьніч, Анатоль Брусевіч, Павел Каспяровіч, Сяргей Чыгрын, Аліна Паўлоўская і Валянцін Дубатоўка наведалі Зэльву.
У межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест» яны выступілі ў будынку нядзельнай школы зэльвенскага храма Святой Жываначальнай Троіцы перад зэльвенцамі, паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Сустрэчу ўрачыста распачаў настаяцель храма Святой Троіцы Георгій Субаткоўскі, які шчыра ўсіх павітаў і сказаў, што побач з храмам нядаўна яшчэ жыла вялікая паэтка Ларыса Геніюш, і сёння яна вельмі была б задаволена і ўзрушана такім шаноўным візітам гарадзенскіх літаратараў.
Духоўныя вершы шчыра гучалі з вуснаў паэта і праваслаўнага святара Паўла Каспяровіча і манаха Іаана (паэта Зьніча). Данута Бічэль прыгадала Ларысу Геніюш і прачытала ёй прысвечаныя паэтычныя радкі. Юрка Голуб парадаваў сваіх землякоў вершамі пра родную Зэльвеншчыну са свайго новага паэтычнага зборніка «Краявід». Не давалі сумаваць зэльвенцам і іншыя паэты і даследчыкі роднага слова.
Падчас сустрэчы госці наведалі таксама зэльвенскі храм Святой Троіцы і музей Ларысы Геніюш, які існуе ў гэтым храме.
Ул. інф. Гродзенскага абласнога аддзялення СБП.
На фота: у час паездкі і выступленняў
Наличие образования никак не влияет на уровень дохода (особенно в нашем городе). А влияет наличие...
Браво ! Супер ! Так держать и дальше !
Когда много и усердно друдишься ,то и получается результат. Мало одного таланта , только постоянные...
Купить билет на самолет стабилизатор напряжения 220в купить в москве купить квартиру в москве на...
"Гардеробщица карлик нахомила. Почти доведя ситуацию до физической силы. Выражаясь тем что я п...
Зарплата зависит не от учебы... Люди с двумя высшими образованиями получают копейки...
Каждому своё. Учиться надо было лучше, чтоб хватало на концерт.
Добавить комментарий