• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Інтэлектуальны сакавік – брэйн-гульні і рэспубліканскі «Савёнак»

Інтэлектуальны сакавік – брэйн-гульні і рэспубліканскі  «Савёнак»

Увесь год трэнера і знатакі Шчучына, Гродна, Воранава Ваўкавыска, Краснасельскага і Росі чакаюць адзінага на нашу вобласць чэмпіяната па «Брэйн-рынгу». Спаборніцтва, дзе з-за кнопкі, усмешкі фартуны, мінімальных памылак лідэры не маюць значнай перавагі над дэбютантамі. І будзе гэты, для на мегазначны, турнір 25 сакавіка.

Вялікая колькасць жадаючых прымусіла ваўкавычан арганізаваць замест аднаго, два спаборніцтва. І 11 сакавіка адбыўся чэмпіянат раёна сярод ювеналаў, на які сабраліся, што прыемна адзначыць, не толькі адны і тыя ж (Ваўкавыск СШ № 4 – больш за ўсё каманд, гімназія 1 і СШ № 8 – ўсё лепш і лепш, СШ № 7, Краснасельскі ЦТДіМ, Рось СШ № 2,СШ № 5, Ваўкавыскі ЦТДіМ – як звычайна ў фаварытах, СШ № 3 – цёмная лашадка). Але цудоўна, што даехаў Падароск (пляскаем у далоні дзецям і педагогам). Мо прыехаў бы і яшчэ хто, аднак неафіцыйны статус спаборніцтва не дазваляе прасіць у дырэктара школы аўтобус.

І нават афіцыйны чэмпіянат сярод сямікласнікаў Беларусі «Савёнак» 18 сакавіка можа не дачакацца маладых талентаў. Адбылося супадзенне раённых прадметных алімпіяд з дадзеным мерапрыемствам, і толькі сапраўдныя фанаты могуць, пасля некалькіх гадзін працы над задачкамі ў школе, «ляцець» на «Сваю гульню» і «Што? Дзе? Калі? ». Для каманды з СШ № 2 г.п. Рось наогул гэта становішча вельмі балючае, таму што менавіта вучні 7-х класаў гэтай навучальнай установы у дадзеным сезоне “рвалі ўсіх» на раёне і не толькі. І без сумнення, на маю думку, адабраліся б на рэспубліку. Дзякуй нашым кіраўнікам, што перанеслі пачатак “Савёнка” на 13-00, і хоць нехта з Краснасельскага і Росі павінен паспець, аднак відавочна, што ў гэтым годзе мы не здолеем выставіць на турнір усіх лепшых.

Што датычыцца вынікаў брэйна сярод ювеналаў (на які сышлося 14 каманд), адзначым перамогу гадаванцаў Бабіч М.В. (Экстрым – 1-е месца) і Бяляевай Е.В. (ЧМК – 3-е месца), якіх здолелі напружыць менш вопытныя прадстаўнікі СШ № 3 (Дзеці Ньютона). Лепшай кнопачніцай стала прадстаўніца СШ № 2 г.п. Рось Кочатава Віта (зусім без вопыту здолеўшая перамагчы натрэнірованых на гэтых жа кнопках сталых інтэлектуалаў).

На жаль, такі яскравы і маштабны турнір трымаецца толькі на гасціннасці кіраўніцтва СШ № 7 і самаахвярнасці ваўкавыскіх трэнераў (асабліва Марыны Бабіч). Шкада,што ён не выклікае цікавасць у мясцовых уладаў і не мае нават статусу «раённы», хоць мае ўжо абласны ўзровень. І для чыноўнікаў, якія жывуць па прынцыпу «без бумажкі ты букашка», грамата адзінага турніра па брэйну Гродзеншчыны без належнай пячаткі не мае кошту.

Але нашым дзецям і трэнерам галоўнае паказаць свае лепшыя здольнасці, навучыцца цярпець і не здавацца. І супер-турнір, які збярэ не менш за 20 каманд з усёй вобласці, у чарговы раз зробіць Ваўкавыск цэнтрам інтэлектуальнага руху. Усё як звычайна – СШ № 7, 11-30, субота. Спяшыце бачыць бітву лепшых кнопачнікаў, хуткіх эрудытаў са сталёвымі нэрвамі. 25 сакавіка будзе вельмі цікава. 

паўфінал

Самая моцная кнопачніца - Кочэтава Віта прынімае віншаванні жюры



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

«Пусть покажет диплом». Экс-танцор «Тодес» не может договориться с властями и учить детей в поселке

Это вы очень хорошо подметили Галина Ивановна!!!!!!! Вот те и раз...!!!!! Как я ошибся по поводу...


«Пусть покажет диплом». Экс-танцор «Тодес» не может договориться с властями и учить детей в поселке

СОРАТНИЦА Они же дальше своего носа не видят и не слышат.Сидят как куры на шестке и клюют ближнего,...


«Пусть покажет диплом». Экс-танцор «Тодес» не может договориться с властями и учить детей в поселке

Вот те и раз...!!!!! Как я ошибся по поводу фантазии в отделе, аж стыдно стало. Оказывается, ещё не...


«Пусть покажет диплом». Экс-танцор «Тодес» не может договориться с властями и учить детей в поселке

Вот те и раз...!!!!! Как я ошибся по поводу фантазии в отделе, аж стыдно стало. Оказывается, ещё н...


«Пусть покажет диплом». Экс-танцор «Тодес» не может договориться с властями и учить детей в поселке

Это вы очень хорошо подметили Галина Ивановна!!!!!!!