9 красавіка 1947 года ў вёсцы Грабава Ваўкавыскага раёна нарадзіўся вядомы акцёр тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі Іван Мацкевіч.

 У 1968 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Па размеркаванні трапіў у Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя Ленінскага камсамола, у якім адпрацаваў 13 гадоў. У 1981 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Мінск, дзе наступныя 15 гадоў служыў у Тэатры-студыі кінаакцёра пры Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». У гэты перыяд ён шмат здымаецца ў кіно. У 2011 годзе Іван Мацкевіч атрымаў званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь. На працягу апошніх 20 гадоў ён з'яўляецца вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. За яго плячыма вялізны творчы вопыт, мноства каларытных персанажаў

На рахунку Івана Іванавіча - здымкі ў 150 кінастужках. Сярод самых вядомых, у якіх ён сыграў першыя ролі – «Хлеб пахне порахам» (1973 г.), «Вазьму твой боль»

(1980 г.), «Глядзіце на траву» (1984 г.), «Замах» (2010 г.) і інш.

Калі гаварыць пра тэатр, то роляў у артыста больш за 70.

Памёр 10 снежня 2017 г.  Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.