Міністр канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі, які займаецца кантактамі з польскай дыяспарай за мяжой, наведаў Беларусь. Падчас двухдзённага візыту міністар завітаў у Гародню ды Ваўкавыск.

У суботу Адам Квяткоўскі наведаў польскія месцы памяці ў Гародні. Міністр усклаў кветкі і запаліў знічы пад Катыньскім крыжам, на магілах абаронцаў Горадні на гарнізонных могілках, а таксама на магіле Элізы Ажэшкі, паведамляе Польскае радыё ў Беларусі.

У нядзелю Адам Квяткоўскі завітаў у Ваўкавыск. У горадзе працуе польская школа, ёсць шмат месцаў памяці, а паводле афіцыйнай статыстыкі там жыве каля 40% палякаў. Палітык сустрэўся з польскай моладдзю, з актывістамі СПБ, усклаў кветкі на магілах жаўнераў, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны, каля крыжа ў гонар паўстанцаў 1863-га года, таксама наведаў польскую грамадзкую школу, якая працуе ў горадзе. Міністр цікавіўся пытаннямі ўшанавання памяці ды набору вучняў у школу.

Фота znadniemna.pl