• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

На фестываль у Гродна ткачыхі з Ваўкавыска вязуць саматканыя палавікі

На фестываль у Гродна ткачыхі з Ваўкавыска вязуць саматканыя палавікі

На фестываль нацыянальных культур у Гродне ткачыхі з Ваўкавыска павязуць саматканыя палавікі, а майстры з Ліды — унікальныя ручнікі. ​Гэта звязана з шырокім попытам на вырабы. Тое, чым некалі карысталіся нашы продкі, цяпер зноў у трэндзе. Прычым цана на саматканыя рэчы не падае, а, наадварот, расце. Напрыклад, за адзін метр палавіка на льняной аснове ткачыхі просяць 15 рублёў. Ручнік каштуе ад 40 да 70 рублёў.

І тавар не залежваецца. Самымі «хадавымі» святамі майстры-ткачыхі называюць фестываль нацыянальных культур і «Славянскі базар». А з папулярных вырабаў — саматканыя палавікі. Купляюць іх у асноўным гараджане і расійскія турысты. Так, на мінулым Базары бралі па 5—10 метраў, паведаміла ткачыха з Цэнтра рамёстваў Ваўкавыскага раёна Яніна Ізольская.

Жанчына бывае амаль на ўсіх святах, якія ладзяцца з удзелам рамеснікаў і майстроў. Часта прывозіць і свой ткацкі станок. Ён невялічкі, таму асаблівых клопатаў не дастаўляе, а людзям цікава ўбачыць працэс ткацтва.

— Гэта станок сучасны, — тлумачыць Яніна Вацлаваўна, — і робяць іх у Гродне на прыватным прадпрыемстве. Мы ў цэнтр рамёстваў набылі толькі адзін, бо ён не танны, пры гэтым чакалі паўгода, пакуль зробяць заказ.

У раённым Цэнтры рамёстваў ёсць і старыя станкі, якім дзесьці гадоў пад сто. Дарэчы, сюды можа прыйсці кожны, хто хоча навучыцца ткаць за сімвалічны кошт. Асабліва цікавяцца ткацкай справай хлопчыкі, кажа Яніна. Пасля года вучобы кожны атрымлівае сваю рэч на памяць. Цяпер у ткацкім гуртку займаецца сямёра дзяцей.

А сама Яніна Вацлаваўна вучылася гэтай справе ў вядомай на весь рэгіён майстрыхі Любові Балёнь — майстра народных промыслаў па ткацтве. Жанчыне ўжо 83 гады, але яна да гэтай пары не кідае любімую справу. Дзякуючы ёй, у Ваўкавыску адрадзілі традыцыйнае двухніткавае ткацтва, якое з'яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці.

Па словах Яніны Вацлаваўны, раней амаль усе жанчыны ўмелі ткаць. Ужо з 14 гадоў дзяўчына рыхтавала сабе пасаг. А на вяселлі павінна была кожнаму госцю падараваць пояс, які выткала сама. Гэта традыцыя, на жаль, не захавалася. Дарэчы, у пост ткачыхі не працуюць. Раней у гэты перыяд нельга было закладаць аснову з нітак. Пасля Вялікадня, напрыклад, пачыналі ткаць толькі праз 10 дзён. Цяпер у ваўкавыскіх ткалляў самыя напружаныя дні, бо трэба паспець да летніх фестываляў у Гродне і Віцебску.

— У нас ёсць заказы і ад мясцовых жыхароў, — кажа Яніна Ізольская. — Многія просяць выткаць палавікі ў традыцыйнай ваўкавыскай гаме: гэта спакойны, прыглушаны колер. Але ёсць і заказы на яркія вырабы, напрыклад для дзіцячых пакояў. Дзіця поўзае па ім і разглядае яркія палоскі. Попыт расце, бо гэта натуральны выраб на льняной аснове. На аграсядзібы купляюць.

Ткацкія традыцыі аднаўляюцца амаль па ўсіх раёнах Гродзеншчыны. Сёлета статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены традыцыйнму белаўзорыстаму ткацтву горада Ліды. Тут вырабляюць унікальныя рушнікі. Многа заказаў паступае ад народных і аматарскіх калектываў, якія аздабляюць свае строі этнаўзорамі. Майстар Валянціна Сільвановіч з аддзела рамёстваў Лідскага цэнтра народнай тврчасці расказала, што тут стварылі нават курсы для аматараў ткацтва. І дасведчаныя ткачыхі і навічкі — усе працуюць за старымі кроснамі, якія даставалі з гарышча і прыводзілі ў парадак. Цяпер у аддзеле каля 10 станкоў, палова з якіх працуе, астатнія стаяць сабраныя. Калі ахвотных засвоіць ткацтва стане больш, іх таксама пусцяць у справу. Па словах Валянціны Сільвановіч, многім гэта работа падаецца вельмі маруднай, асабліва каб заправіць станок.

Мясцовыя жыхары ведаюць пра славутыя лідскія ручнікі і купляюць іх на вяселлі, у падарунак. Цікавяцца і замежныя турысты. Кошт такога ручніка — ад 40 да 70 рублёў. Пасля таго, як вырабы ўключылі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны, попыт на іх узрос.

Маргарыта УШКЕВІЧ, «Звязда»



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Актриса и телеведущая Арина Ястреб: Отказалась от карьеры на телевидении, когда узнала о болезни мужа

Настоящая женщина! - Дай бог тебе всего! Красива, как и прежде, а мудрости можно позавидовать.


У Росі пройдуць урачыстасці пад дэвізам «Жыць Евангеллем»

Бесплатно, к сожалению.


У Росі пройдуць урачыстасці пад дэвізам «Жыць Евангеллем»

По чем опиум для народа??