Мерапрыемства пачалося а 13-й святой імшой у касцёле Святой Тройцы з выступам сямейнай пары з Баранавічаў аб вяртанні да Бога і паўнавартаснага сямейнага жыцця.

Далей пачалася святочная праграма з удзелам артыстаў мастацкай самадзейнасці, а таксама конкурсы, чмучэнне, штукары, маляванне на пяску, гульні, бяспройгрышная латарэя, сувенірная крама.

Дырэктар Шылавіцкай сярэдняй школы Дзмітрый Зязюля павіншаваў выпускнікоў школы і ўручыў юнакам і дзяўчатам ганаровыя граматы і кубкі за дасягненні ў спорце.

Падчас мерапрыемства рашэннем Шылавіцкага сельвыканкама быў абмежаваны час продажу алкагольных напояў ад 12 да 23 гадзіны.

Наш сайт арганізаваў з фэстыну невялічкі стрым, які можна пабачыць у суполцы ў сацыяльнай сетцы Вконтакте.

Рапартаж з мінулагодняга фэсту можна пабачыць тут.