• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

У Ваўкавыску прайшоў 18-ы фестываль інтэлектуальных гульняў «Кубак Волака і Вісека»

У Ваўкавыску прайшоў 18-ы фестываль інтэлектуальных гульняў «Кубак Волака і Вісека»

7-8 кастрычніка ў чарговы раз ваўкавыскія інтэлектуалы сталі цэнтрам сусветнай увагі, калі рэспубліканскі Кубак малых гарадоў (а завочна турнір мае міжнародны статус) вызначыў сваіх пераможцаў пад нумарам 18.

Нягледзячы на недаезд па розным прычынам двух традыцыйный фаварытаў, узровень як сярод дзіцячых, так і дарослых камандаў быў вельмі высокі. Кожная памылка выкідала па табліцы каманды ўніз, таму прызавыя трэція месцы, што па разу пакарыліся нашым камандам «Крэмень» (традыцыйна яскрава згуляўшых у «Тройку») і «Ньюс-В» (пакарыўшых галоўную гульню інтэлектуалаў «Што? Дзе? Калі? ») з’яўляюцца пэўным дасягненнем.

лепшая дзіцячая каманда Фрам з Гародні і яе трэнер Валянціна Шкулепа

Таксама класна згулялі ваўкавыскія дзеці, здолеўшыя навязаць канкурэнцыю па ўсіх франтам звышмоцным гасцям. Не былі статыстамі прадстаўнікі СШ № 7 (трэнер Габрыянчык Н.Р.), СШ № 5 (трэнер Бяляева Е.В.) і Ваўкавыскага дома творчасці (Бабіч М.В.), якія ўздымаліся на прызавыя прыступкі. 
Нягледзячы на чарговы вываз галоўных прызоў турніра – Кубкаў лепшымі дарослай і дзіцячай камандамі у Ліду і Гародню, класна сябе адчуваць значнай, яскравай часткай інтэлектуальнай прасторы. І відавочны прагрэс як дзяцей, так і нашых выпускнікоў («Сэвен-ап» парвалі на часткі ўсіх у «ЧГК»), якія ўжо пачынаюць дапамагаць як і спонсары (браты Аляксандр і Арцём Каральчукі).

Марвэл СШ № 5

Супер, што гэты турнір, і яго арганізатараў (Клімовічаў, Галіну Іванаўну і Яўгенію Генрыхаўну) любяць усе. І ў чарговы раз у нашых двух сэрцаў, якія рухаюць дадзены праект ужо ў 18 раз, у Чарапок Г.І і Валынец Я.Г. усё атрымалася.

7up

Як прыемна, што ёсць вельмі спачуваючыя нашаму інтэлекту чыноўнікі, якія, відавочна, ад шчырага сэрца і падтрымалі, і пажадалі, і падаравалі… Баюся не ўспомніць усіх фундатараў (Ваўкавыскі бізнэс-цэнтр, Беллакт, «Крок за крокам», цудоўных дам, здаецца з жэнсавета і інш.), якіх называлі, але дзякуй ім за саліднасць нашага кубка.

Пераможцы першага дня

Дарослых чакае ў гэтым месяцы ўжо традыцыйная мазгабойня «Джэк-квіз», а 3 лістапада нашы лепшыя дзеці запрошаны Шкулепай В.М. на «Кронан» у Гародню. З не такіх маштабных турніраў адзначу чэмпіянат па індывідуальнай «Сваёй гульні» 14 кастрычніка (Ваўкавыск, арганізатар Марына  Бабіч), адкрыты турнір па Брэйн-рынгу 21 кастрычніка (у межах дня суседзяў на базе СШ № 2 гп. Рось, арганізатар Аляксандр Бубноў) і ў той жа дзень чарговае мерапрыемства ў Ваўкавыску. 

дэлегацыя Краснасельская клуба была вельмі прадстаўнічай

Аляксандр Бубноў



Комментарии

Анонимный пользователь 2017/10/10 11:57 / Ответить

Можна было б і фотачку Сэвэн ап запосціць. Першае ж месца ў штодзекалі!


Aleś 2017/10/10 12:23 / Ответить

Можна было б і фотачку Сэвэн ап запосціць. Першае ж месца ў штодзекалі!

Можна, але дзе ўзяць ))


Анонимный пользователь 2017/10/10 12:35 / Ответить

Можна было б і фотачку Сэвэн ап запосціць. Першае ж месца ў штодзекалі!

Можна, але дзе ўзяць ))

А вось у Бубнова і ўзяць)


Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Беседа о поминовении усопших в в/ч 7404 Волковыска

надо исповедоваться нашей власти духовной, коррупция ее как сайт изгнаивает изо всех сил!