17 студзеня у хакейнай каробцы г. Ваўкавыску плануецца турнір. Дакладна, што ўдзел прымуць хлопцы з Краснасельскага — дзве каманды па тры пяцеркі 2001-2 і 2003-4 гадоў нараджэння. Дадзены турнір разглядаецца трэнерамі як этап падрыхтоўкі да фінальнага абласнога турніра «Залатая шайба»- 2016 (калі, зразумела, раённыя ўлады выдаткуюць грошы на ўдзел каманд).

Спадзяемся, што нас там чакае лёд  добрай якасці і супернікі з Вярэек і Ваўкавыску. Аднак абяцаем, што ў любым выпадку пакажам гульню, эмоцыі і, спадзяемся, некаторыя ўменні.  Было б цудоўна, каб знайшліся новыя таленты, якія падмацавалі нашу каманду. Пачатак гульняў плануецца пасля 10-00.