• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Актывісты Альянсу «Грамадзянcкая Гарадзеншчына» працягваюць кампанію «За чыстую Зэльву»

Актывісты Альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына» распачалі кампанію «За чыстую Зэльву» з мэтай павялічыць увагу мясцовай улады і жыхароў да праблемы раздзялення смецця і ўтылізацыі адкідаў у гарадскім пасёлку.

Першая ўлёткавая акцыя нагадвае зэльвенцам пра важнасць раздзялення хатніх адкідаў і асноўныя яго прынцыпы. У памятках, распаўсюджаных па паштовых скрынях і раздадзеных жыхарам Зэльвы, апісваецца, якое смецце і куды можна выкідваць. Так, напрыклад, не многія ведаюць, навошта адкручваць коркі з пластыкавых бутэлек і чаму ў бак з надпісам «Папера» нельга выкідваць пачкі ад цыгарэтаў:

— Многія людзі не бачаць сэнсу займацца раздзяленнем смецця, бо перакананыя, што пазней усе гэтыя адкіды трапляюць у адну машыну і на адзін палігон. Але на самой справе нашае смецце трапляе на смеццеперапрацоўчыя заводы, дзе некаторыя рэчы супрацоўнікам прыходзіцца рабіць уручную. Пластык, з якога зробленыя коркі ад ПЭТ-бутэлек у Беларусі не пераапрацоўваецца, таму іх прыходзіцца адкручваць і збіраць асобна, а ўнутры цыгарэтных пачкаў ёсць фальга, якую ад паперы трэба аддзяляць. Разам з арганізацыяй пляцовак для падзелу адкідаў трэба адначасова праводзіць інфармацыйныю кампанію, бо ў іншым выпадку гэтая праграма не прынясе плёну. Нажаль, мясцовыя ўлады не прадумалі такое важнае пачынанне да канца і мы вырашылі дапамагчы, — распавёў каардынатар кампаніі «За чыстую Зэльву» Яўген Скрабутан.

Балючай праблемай для жыхароў Зэльвы застаецца адсутнасць кантэйнераў для агульных адкідаў на пляцоўках побач з бакамі для пластыку, паперы і шкла. Па адмысловым графіку па дварах зэльвенцаў ездзіць смеццевая машына, але не для ўсіх гэты графік зручны — людзі працуюць, збіраюць дзяцей у школу альбо вараць боршч, і не могуць у гэты час выйсці на вуліцу да машыны. Адначасова ў пасёлку створана адмысловая «паліцыя» з прадстаўнікоў зэльвенскай «вертыкалі», якая палюе са здымачамі і выпісвае штравы людзям, што па пэўных прычынах не могуць дачакацца прыезду смеццевай машыны, пакідаючы торбы са смеццем на месцы яе прыезду.

Кіраўнік Зэльвенскага райвыканкама Ян Пальчыс па тэлефоне паведаміў, што магчыма бакі для агульных бытавых адходаў няправільна падпісалі і ў бліжэйшы час абяцаў разабрацца.

zelva_musor1

zelva_musor3

zelva_musor4

zelva_musor5

zelva_musor6



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Фото дня. Зима пришла?..

Прекрасные фотографии


Откуда дровишки? Из лесу, вестимо!

Никто Вам и не запрещает это делать.Обращайтесь вот лесничестве,выписывайте разрешительный докумен...


В Беларуси собакам запретят лаять с 23:00 до 7:00

Коты ещё мяукают бесплатно-непорядок,базовую за мяу


Откуда дровишки? Из лесу, вестимо!

Как обычно,так красиво поют соловьи на публике,аж заливаются,а как коснётся выписать,такое шоу при о...


Откуда дровишки? Из лесу, вестимо!

Про какую ольху, березу и осину упоминает автор? Пуховичский район - только сосна, так как есть очаг...


Откуда дровишки? Из лесу, вестимо!

Наивный человек инспектор.Так вам лесники и дали дрова заготовить самому в хорошем месте. Дадут там...


Откуда дровишки? Из лесу, вестимо!

Разрешите людям забирать из лесу сухостой и бурелом, а то в лес не зайти. Леса у нас грязные, не про...


Меловые карьеры — белые пятна на карте туристической Беларуси

Не совсем согласен!