• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Беларусь на трэцім месцы ў свеце па смяротнасці з-за забруджвання паветра

Беларусь знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце па адноснай смяротнасці ад хвароб, звязаных з забруджваннем паветра. Першае месца займае Украіна, Расея – на чацвёртым. Пра гэта гаворыцца ў свежым дакладзе СААЗ аб забруджванні атмасфернага паветра.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у нашай краіне з-за наступстваў забруджвання паветра памерла 100 чалавек на 100 000 насельніцтва. З такім паказчыкам Беларусь займае трэцяе месца ў свеце. Трэба звярнуць увагу, што дадзеныя аб колькасці смерцяў адносяцца да 2012 году, пры гэтым даклад СААЗ апублікаваны ў 2016-м.

Першае месца па адноснай смяротнасці займае Украіна (120 смерцяў на 100 000 насельніцтва), другое – Балгарыя (118 смерцяў на 100 000 насельніцтва). Расея на чацвёртым месцы з паказчыкам 98.

Па паказчыку абсалютнай смяротнасці лідзіруе Кітай. Там у 2012 годзе ад забруджвання паветра памерла больш за мільён чалавек.

Для параўнання, у Беларусі – 9450, ва Украіне – 54 507, у Расеі – амаль 141 000 чалавек. Пры гэтым Кітай ўсё роўна адстае ад Усходняй Еўропы па адноснай смяротнасці – 76 чалавек на 100 000 насельніцтва.

Па дадзеных СААЗ, каля 3 мільёнаў смерцяў па ўсім свеце ў год звязаны з уздзеяннем забруджанага паветра. 94% такіх смерцяў абумоўлены неінфекцыйнымі захворваннямі, такімі, як інсульт, рак лёгкіх, сардэчна-сасудзістыя захворванні. Забруджванне паветра таксама падвышае рызыку вострых рэспіраторных інфекцый.

Асноўныя крыніцы забруджвання паветра, па звестках СААЗ, – неэфектыўныя віды транспарту, спальванне адходаў, прамысловасць і вугальныя электрастанцыі, паведамляе Радыё Рацыя.

news.21.by

Фота Белта



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Волковычанин в центре города поймал огромного карпа

Хороший Улов


Волковычанин в центре города поймал огромного карпа

Нашли мне о чем писать!Рыбак карпа "забагрил",а все радуются!


Волковычанин в центре города поймал огромного карпа

ТАКОЙ карп заслуживал, чтобы его отпустили.....


Мусорные берега

что-то госномера на прицепе не видно, он что без тех.осмотра и без регистрации?


В Волковыском лесхозе планируют собрать 500 тонн березового сока

Возможно, через некоторое время , планируется вырубка. Хотя в это никто не поверит. Вы Пр...


В Волковыском лесхозе планируют собрать 500 тонн березового сока

Вопрос . Если это аллея почему вы собираете сок . Ведь вы не собираетесь ее вырезать .А для простых...


Форум общественных экологических организаций Беларуси 2011

Не совсем согласен


Рыбалка по правилам

Пришёл сезон косить бабло, вот и всё.