29 сакавіка самых інтэлектуальных піянераў сабраў турнір у Гародні, на які адабраліся і чатыры каманды з нашага раёну: СШ № 8 (якія сюрпрызна сталі лідэрам на раённым турніры), СШ № 2 г.п. Рось, гімназія № 1 і СШ г.п. Краснасельскі.

На пытанні рознай ступені складанасці, большасць з якіх прысвячалася Вялікай Айчыннай вайне і БРПА, з нашых лепш за ўсё адказалі гімназісты і краснасельцы. Нашым дзецям не хапіла адпаведна двух і аднаго правільных адказаў, каб заваяваць трэцяе месца і пуцёўку на рэспубліканскі фінал. Дзякуй усім, хто дапамог з транспартам! Таксама адзначым, што ў дзяцей упершыню за ўсе турніры быў вольны час і з’явілася магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Гародняй. І здагадайцеся, хто яго выкарыстаў лепш за ўсіх!