• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Да канца 2018 года беларусы будуць аплачваць 100% «камуналкі»

Да канца 2018 года плануецца перайсці на поўную кампенсацыю тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтвам. Пра гэта на Прэзідыуме Савета міністраў, на якім абмяркоўваўся праект праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады, заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

«Зніжэнне выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2016 годзе запланавана на 15% і далей да 2020 года па 5% штогод. Кампенсацыю тарыфаў на ЖКП насельніцтвам плануецца ажыццявіць у тры этапы: канец 2016 года — выхад на 50% кампенсацыі выдаткаў, канец 2017 года — на 75%, да канца 2018 года — на 100%», — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Адначасова павінна адбывацца зніжэнне сабекошту камунальных паслуг і перакрыжаванага субсідавання, рост адраснай сацыяльнай падтрымкі.

Сістэмнай задачай гэтага года Зіноўскі назваў укараненне мэтавых адрасных безнаяўных субсідый на аплату жыллёва-камунальных паслуг.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Жировка от коммунальников может приходить на электронную почту

Даже не надейся, умник.


Жировка от коммунальников может приходить на электронную почту

нет жировки-значит ничего не должен!