29 лістапада ў гэтым годзе чакалася з нецярпеннем. Як і планавалася, ужо трэці турнір для пачынаючых інтэлектуалаў набыў вельмі сур’езны характар (тры каманды прадстаўлялі топ-5 чэмпіяната вобласці ў гульні “Што? Дзе? Калі?”) і маштабнасць (да гаспадароў з Гімназіі № 2 прыбылі калектывы з СШ № 8, СШ Вярэйкі, СШ г.п. Краснасельскі, а таксама прадстаўнікі ЦТДіМ Ваўкавыска і Краснасельскага).

Ананім - на пазітыве

Аляксандр Анатольевіч Лічык, які традыцыйна з’яўляецца апекуном спаборніцтва, шчыра благаславіў лепшых (згодны з ім) дзяцей нашага раёна на выпрабаванне сваіх ведаў, кемлівасці, моцы.

Аляксандр Анатольевіч Лічык бласлаўляе інтэлектуалаў

І вось пачалося не спаборніцтва, а сапраўднае зацятае змаганне. “Элементарна Ватсан”, “Хамса” і “Ананім” у “Рызыкуй” набралі адпаведна 56, 55 і 54 балы, што сведчыць аб прыкладна роўным патэнцыяле нашых самых самых школьнікаў. Сярод старэйшых ювеналаў рубіліся між сабой “Опасно связываться”, “Паланісты” і “Лівень”. Аднак, магчыма, найбольш прынцыпова да спаборніцтва падыйшлі гаспадары. Малодшыя ювеналы выцягвалі з сябе ўсе моцы, каб толькі абставіць адзін аднаго (асабліва сваіх жа гімназістаў). Бескампраміснасць паўплывала і на заключную гульню, якая, на думку арганізатара, вядучай, прадзюсера мерапрыемства і трэнера большасці каманд Бабіч М.В, павінна была мець забаўляльны характар. Запланаваная як вясёлая і лёгкая разборка між лідэрамі каманд пераўтварылася ў бітву амаль што без правіл толькі ўжо на сцэне.

Ливень, Полонисты

Хочацца спадзявацца, што і ў далейшым не менш як 13 камандаў будуць і далей што год не толькі адчыняць для сябе свет інтэлектуальных гульняў, але і дужацца моцамі. Вельмі прыемна, што паміж гадаванцамі Галіны Іванаўны Чарапок, Бубнова Аляксандра, Бабіч Марыны, Прэдка Віталя складваюцца добрыя сяброўскія зносіны. І не хацелася б, каб зайздрасць, імкненне любым коштам вырваць перамогу змарнавалі сённяшнія цудоўныя стасункі.

Анука девушки, Высокая волна, Элементарно ВАтсон

Вельмі прыемна, што мерапрыемства наведалі два бацькі і адна маці удзельнікаў і с задавальненнем пазнаёміліся з сусветам інтэлекту, які на Ваўкавышчыне сёння мае чым ганарыцца. 6 снежня адбудзецца першынство раёну па інтэлектуальным гульням. Спадзяемся, там пераможа больш моцны, пакажа характар адданы і кожны стане больш эрудыраваным.

капитаны победителей и призеров на сцене