• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Граф Прушынскі: Хачу, каб людзі плакалі па мне так, як пасля смерці Машэрава…

Граф Аляксандр Прушынскі, які прыняў рашэнне ўдзельнічаць у выбарах-2015, распавядае, чаму ён чарговы раз вырашыў удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

Граф Аляксандр Прушынскі нарадзіўся яшчэ да вайны пад Ваўкавыскам. Потым яго сям’я эмігравала. Прушынскі вярнуўся ў Беларусь у дзевяностых гадах мінулага стагоддзя. Некалькі гадоў таму ён атрымаў беларускае грамадзянства.

Аляксандр Прушынскі: Рашэнне аб тым, што буду балатавацца ў прэзідэнты, прыняў паўтара месяца таму. Хачу давесці да грамадства, да Лукашэнкі, што шлях, якім ідзе краіна, вядзе ў тупік. Нам патрэбен новы шлях – шлях развіцця Сінгапура. Няхай кіраўнік краіны пашле туды двух сваіх сыноў, пяць сваіх падначаленых, пяць рэдактараў дзяржаўных газет, каб тыя паглядзелі і распавялі, як расцвіла краіна. Калі Лукашэнка не верыць мне, няхай яму сыны распавядуць, якім ён давярае. Сінгапур працвітае, туды людзі прыязджаюць, бо добрая праца ёсць. Я не супраць, каб Аляксандр Рыгоравіч пажыццёва кіраваў краінай, але ж трэба, каб і ўзровень людзей падымаўся.

РР: Вы ж, здаецца, хацелі сустрэцца з Лукашэнкам. Не прыняў?

Аляксандр Прушынскі: Я гатовы быў з ім сустрэцца шмат разоў. Пасля прэс-канферэнцыі ў снежні 2010 году я, дарэчы, убачыўся з ім і сказаў: “Я быў у 29 краінах свету і ведаю, як трэба развіваць турызм”. А Лукашэнка быў у 29 краінах свету? Я не кажу, што граф Прушынскі – ва ўсім спецыяліст, але маю і вопыт, і парады. У нас жа мільёны даляраў пад нагамі ляжаць, ніхто іх не збірае. Вось Польшча, напрыклад, экспарціруе ў Кітай свіныя рылы і вушы. Кітайцы лічаць іх далікатэсам. А што, мы не можам гэтым займацца? У Беларусі ёсць буйное прадпрыемства БелАЗ, у Нікарагуа зараз робяць новы канал. Хто-небудзь сказаў Лукашэнку, што, можа быць, у Нікарагуа спатрэбяцца беларускія машыны?

РР: Адным словам, Вы ведаеце, як вывесці беларускую эканоміку з крызісу.

Аляксандр Прушынскі: Безумоўна. Крызісу не будзе, калі кожны будзе думаць і працаваць. Ні я, ні кіраўнік краіны не можам думаць за ўсіх. Кожны павінен займацца сваёй справай. І не трэба паказушныя паездкі прэзідэнта па краіне, бо падчас іх усе хочуць паказаць толькі знешнюю прыгажосць. Каму патрэбна, калі ў калгасе фарбуюць каласы? У Польшчы траву фарбавалі, калі генерал Ярузэльскі прыязджаў. Усе чыноўнікі падманваюць кіраўнікоў. Дык не трэба ім дапамагаць падманваць сябе.

РР: Як вы ацэньваеце свае шанцы на выбарах?

Аляксандр Прушынскі: Мы не ведаем, што будзе заўтра і што будзе праз паўгода. Я стрэліў, а куля няхай нясецца. Хоць, натуральна, хацелася б стаць добрым прэзідэнтам. Каб людзі па мне плакалі так, як у свой час пасля смерці Машэрава. РР: 4 траўня Вам споўнілася 82 гады. Не пазнавата ісці ў прэзідэнты? Аляксандр Прушынскі: Даю слова – гэта апошні раз. Тым больш, што варажбітка сказала мне, што я буду жыць да 94 гадоў. Можна, натуральна, ужо было б адпачываць, грошай хапае, але я вырашыў, што трэба паспрабаваць яшчэ раз стаць прэзідэнтам. Да 94 гадоў яшчэ час ёсць…

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Представляем финалисток конкурса красоты «Мисс Волковычанка-2017»

под №1 уже замужем!!!!!! Снять с соревнований!!


Представляем финалисток конкурса красоты «Мисс Волковычанка-2017»

Очень симпатичные девочки, на мой взгляд. Не побоялись сцены, активные, жизнерадостные) Умнички одни...


Представляем финалисток конкурса красоты «Мисс Волковычанка-2017»

Девчата никого не слушайте. Пробуйте свои силы и верьте в себя. Вы все смелые и прекрасные.


Представляем финалисток конкурса красоты «Мисс Волковычанка-2017»

Это жэсць