Вядомая ўсім нам прымаўка “цярпенне і праца – перамога будзе наша” у сусветны дзень “Пі” спраўдзілася на 100 адсоткаў. Даўно ўжо ваўкавыскія каманды так пераканаўча не выглядалі на турнірах, як у гэты дзень.

Славутыя фаварыты з Ліды і Гародні ледзь вырвалі першае месца ў “Новага пакалення”, што ўзнёсла тварылі сваю гісторыю ў гэты дзень. Спадзяемся, што гэта выключная перамога канчаткова пакіне несур’ёзныя адносіны да той вялізнай працы, якую на сённяшні дзень выконвае Бабіч Марына Віктараўна.

Тройчы срэбныя прызёры - Новае пакаленне

Шматлікія турніры, рэгулярныя разнастайныя трэніроўкі, пошук таленавітых дзяцей, супрацоўніцтва і ўзаемадапамога з усімі, хто хоць неяк здольны варушыць і варушыцца. І вынік – яшчэ зусім нядаўна малады трэнер і яе гадаванцы пагрукалі ў дзверы лепшых каманд вобласці. Спадзяюся, зараз яны пераканаўча займуць выдатнае месца і на рэспубліканскім узроўні. Жадаем сваім сябрам-супернікам даць усім прыкурыць на фінале ў Мазыры, а, самае галоўнае, і далей Марыне Віктараўне рухаць інтэлектуальны цягнік наперад. Да шчаслівай будучыні.

Зборная Ливня и Анонима

Нажаль, краснасельскі “ЛівАн” (зборная “Ліўня” і “Ананіма”) не здолелі ўтрымаць 2-месца ў “Што? Дзе? Калі?” пасля паловы пытанняў і сталі пятымі. Аднак, ці можа пяцёрка дзяцей, тым больш складзеная не толькі з дзевяці, але і васьмі і нават шасцікласніка, супрацьстаяць лепшым шасцёркам гімназістаў вобласці? Аднак, амаль усім краснасельскім дзецям і іх бацькам нецікава займацца інтэлектуальнымі гульнямі, лепш трапляць на ўлік да міліцыі са спіртным (нават з вельмі прыстойных семьяў) ці жыць з камп’ютарам. Ведаеце, зараз адыходзіць самае моцнае пакаленне за нашу гісторыю, каманда “Ананім”. Будзе вельмі непрыемна, калі на іх месца ніхто не прыйдзе. Таму выказваю вялікую падзяку ўсім, хто са мной быў, ёсць, спадзяюся, будзе. Лепшыя з лепшых. Не ведаю, як перамогі, але зраблю ўсё, каб традыцыі нашы захаваліся. Нават калі застанецца на ўвесь пасёлак адзін чалавек, які будзе цікавіцца ўласным інтэлектуальным развіццём.

Опасно связываться

Адзначу, за апошнія гады 5 выпускнікоў нашай школы набіралі каля 90 балаў па прадметам на тэстах. Усе займаліся ў нашым інтэлектуальным клубе. Упэўнены, вопыт турніраў “Што? Дзе? Калі?” і сённяшніх нашых інтэлектуалаў наблізіць да паспяховай будучыні. Не самае галоўнае, што каманда Марыны Бабіч заваявала прызавое месца і паедзе на фінал. Галоўнае, дзеці пераканаліся, што праз працу і байцоўскі характар магчыма дасягнуць Мэты. Поспехаў ім. І нам.

НОвае пакаленне з медалямі