• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Канцэрт піяніста Кірыла Кедука і віяланчэліста Івана Карызны

Унікальная падзея чакае ваўкавыскага слухача: 11 верасня на адной сцэне выступяць двое праслаўленых маладых беларускіх выканаўцаў — піяніст Кірыл Кедук і віяланчэліст Іван Карызна.

На дваіх, яны лаўрэаты больш за 25 музычных конкурсаў, а геаграфія іх канцэртаў ахоплівае больш за 30 краін свету. Яны з’яўляюцца гасцямі самых прэстыжных пляцовак планеты, такіх як Steinway Hall у Нью-Ёрку, Salle Pleyel уПарыжы, Concertgebouw у Амстэрдаме, Mozarteum у Зальцбургу, Sala Verdi ў Мілане, Palais de Bozar у Брусэлі, Hamarikyu Asahi Hall у Токіо. Артысты саліравалі з аркестрамі сусветнага ўзроўню, у іх ліку аркестр Марыінскага тэатра, Філарманічны аркестр Ніцы, «Віртуозы Масквы», Ліверпульскі Філарманічны аркестр; пад кіраўніцтвам такіх дырыжораў, як Уладзімір Співакоў, Валерый Гергіеў, Томас Зандэрлінг, Іён Марын, Уладзімір Юроўскі, Ёшыказу Фукумура.

У рамках еўрапейскага турнэ, якое адбываецца са жніўня па снежань 2015 года, Іван Карызна і Кірыл Кедук выступаюць у гарадах Галандыі, Англіі, Польшчы, Расіі і Беларусі. Іх канцэртны тур пачаўся ў Амстэрдаме ў легендарным Concertgebouw. Канцэрты ў Беларусі завершацца выступам 2 кастрычніка ў Мінску, у зале «Верхні горад». Увесь праект увянчаецца запісам дыска для лэйбла «Soupir» у Парыжы.

У праграме прагучаць Саната для віяланчэлі і фартэпіяна Дзмітрыя Шастаковіча, Італьянская Сюіта Ігара Стравінскага, а таксама віртуозныя творы рускіх класікаў розных гадоў.

Пачатак а 18.30 на сцэне ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў. Кошт квітка 70000 руб.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Группа «Фристайл» выступит в Волковыске

Уходя в никуда - тур по глубинке. Целых 2 " пакса" за билет. А где же остальные солисты. Так в чем "...


«Цементник» - «Форсаж». Шаг до «золота»

3:10, эх...


«Цементник» - «Форсаж». Шаг до «золота»

За ходом матча можно блыо следить онлайн в группе "Цементника" https://vk.com/cementnik . Там найд...


«Цементник» - «Форсаж». Шаг до «золота»

Алё, гараж, как сыграли? Или такой шаг "Цементник" сделал, что сел на шпагат?


«Цементник» - «Форсаж». Шаг до «золота»

Жаль на работе в это время ( верим в команду!!! Удачи в игре!


Группа «Фристайл» выступит в Волковыске

Какие-то глаза у них нарисованные страшно...


Группа «Фристайл» выступит в Волковыске

"Легендарная"... А легенда о чем?