27 верасня каманда Краснасельскай СШ прыняла ўдзел у свяце футболу “Кока-кола-2013″ сярод школьных аматарскіх калектываў. Шчыра дзякуем уладам за транспарт, які дазволіў нам паспрабаваць свае здольнасці ў супрацьстаянні з СШ № 33 г. Гродна. Паражэнне 0:2 было непрыемным, тым больш, што шанец павярнуць гульню на свой бок быў… Аднак хацелася б адзначыць адсутнасць папулярнасці ў турніра. Нягледзячы на прызы і падарункі (нават прайграўшым далі ўпакоўку напояў), колькасць удзельнікаў па абласцях меньш за два дзесятка. Няўжо так цяжка сабраць дзяцей і пабегаць у прыемнай кампаніі?

Як казаў некалі славуты персанаж: “За дзяржаву крыўдна”… Але мы, краснасельцы, згодны ўдзельнічаць ва ўсім, ад КВЗ і да хакея, галоўнае, каб улады дапамагалі з матэрыяльнымі выдаткамі. Таму што заўсёды ёсць выбар. Нехта сядзіць днямі і начамі ў абдымках камп’ютара, тонучы і не ўсплываючы ў інтэрнеце, а мы ўжо не ўпершыню адстойваем гонар раёна. І калі давераць, будзем рабіць гэта і далей.

 0000001

0000002