• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

12 год таму ў Ваўкавыску прайшоў рэспубліканскі фэст працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі 2004».

Для правядзення рэспубліканскага свята земляробаў Ваўкавыск быў абраны невыпадкова. У 2005 году горад павінен быў адзначыць сваё тысячагоддзе. Дата гэта умоўная. Да 1991 года лічылася, што Ваўкавыск заснаваны ў 1252 г. — адпраўной кропкай бралася згадванне мястэчка ў Іпацьеўскім летапісе. Але напачатку 90-х дэпутатам гарсавета атрымалася даказаць, што горад нашмат старэй, і валявым рашэннем унесці папраўкі ў дзень нараджэння Ваўкавыска. Улады палічылі, што да юбілею ўсё адно прыйдзецца ўладкоўваць горад, а правядучы тут «Дажынкі-2004», можна забіць адразу двух зайцаў.

16 верасня ў Ваўкавыск пачалі прыязджаць высокія госці і дэлегацыі з абласцей. Афіцыйнае адкрыццё «Дажынак» было прызначана на 14.00 пятніцу, 17-е. Свята пачалося шэсцем ад райвыканкама да помніка Леніна на цэнтральнай плошчы горада. З урачыстай прамовай на цырымоніі адкрыцця выступіў Іван Бамбіза. Пасля ўручэння ўзнагарод лепшым земляробам і механізатарам сваё слова сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Русак.

Аляксандр Лукашэнка «высвянціў» Ваўкавыск сваёй прысутнасцю ў суботу, 18 верасня.

Падрыхтоўка Ваўкавыска да прыезду Прэзідэнта пачалася ў сакавіку. Афіцыйна лічыцца, што ў рэканструкцыю горада ўкладзена 95 млрд рублёў. Прыкладна 70 мільярдаў далі міністэрствы і ведамствы, астатняе адшукалі ў абласным і раённым бюджэтах. Самым значным зменам падвергліся плошча імя Леніна і аднайменны помнік на ёй. Правадыра пралетарыята апранулі ў новую парадную бронзавую адзежу, да ног паклалі новы граніт. Плошчу выбрукавалі моднай каляровай пліткай, якую да 1000-годдзя прыбралі, каб уладкаваць фантан. Пабудаваны будынак новага аўтавакзала, капітальна адрамантаваны чыгуначны вакзал і прыведзена ў парадак прылеглая да яго тэрыторыя. Уладкаваны таксама археалагічны помнік «Швэдская гара», раённы Дом культуры, паркі, скверы і іншыя зоны адпачынку насельніцтва. Акрамя таго, праведзены капітальны рамонт памяшканняў і фасадаў жылых дамоў і грамадскіх будынкаў горада. А ў цэлым праграма ўладкавання Ваўкавыска складалася з вялікага спісу — рамонт, рэканструкцыя і будаўніцтва 170 аб’ектаў, уключаючы дарогі і пад’езды да горада, транзітныя і асноўныя вуліцы.

Пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва па нарыхтоўцы кормаў былі ўзнагароджаны легкавымі аўтамабілямі, кампутарамі і грашовымі прэміямі ў памеры 8 млн. рублёў. Узнагароды атрымалі 6 камбайнёраў кормаўборачных камбайнаў, 6 кіраўнікоў механізаваных кормаўборачных атрадаў атрымалі грашовыя прэміі ў памеры 15 млн. рублёў.



Только авторизованные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

Бой в деревне Ятвезь

Оно конечно – смерть фашистам , но а как же МИРНЫЕ ЖИТЕЛИ ???? Разбомбили остатки деревни , да...


Люстрадзён на сёньня

Я считаю что для того то бы твоим именем назвали улицу города, то человек должен для этого города и...


Люстрадзён на сёньня

После таких высказываний Вовы, я совершенно согласен с Вами Анна....."Нет слов"


Люстрадзён на сёньня

Вова - а ты кто собственно, фамилию хоть напиши - НЕТ МЫ НАЗОВЁМ улицу именем ВИНИ И БУЛЬДОГА !!!


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

В том сезоне и отец мой играл Виктор Дусенок.Ему в Борисове голову разбили во время игры.Так врачи Б...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

Можно добавить ещё одного игрока того матча Вадим Мацевило (в настоящее время игрок команды "ЧАЙКА"...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

ну хоть как-то мы вошли в положительную историю...


Падарожжа дылентанта ў Шылавічах

Прекрасный фильм и доступно изложенный материал. Расстояние 20 км от Волковыска, а пятерых человек...