• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень  13 красавіка 2001 года герб і сцяг Ваўкавыска зарэгістраваныя ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь.

Да 2002 г. гербы і сцягі населеных пунктаў Беларусі афіцыйна прызнаваліся толькі пасля ўключэння іх у Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1994 года № 89. Па Гарадзенскай вобласці ў яго ўнесены гербы гарадоў Гародня (1994 г.), Слоніма (1998 г.), Ліды (2002 г.), гербы і сцягі гарадоў Наваградка (2001 г.) і Ваўкавыска (2001 г.).

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 г. № 441 быў вызначаны новы механізм распрацоўкі і ўстановы геральдычных знакаў. Для гэтага створаны Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які праводзіць абавязковую геральдычную экспертызу ўсіх распрацоўваных геральдычных сымбаляў, пасля чаго выдаецца Указ Кіраўніка дзяржавы аб іх установе.
Герб і сцяг Ваўкавыска зарэгістраваныя ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 13 красавіка 2001 № 58.

Герб: у блакітным полі барочнага шчыта малюнак срэбранага ваўка.
Сцяг: прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры асабовага боку якога гербавая эмблема — белы воўк.

На думку беларускага краязнаўцы А.П. Госьцява і беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук В.В. Шведа, першая гарадская гербавая пячатка Ваўкавыска з выявай галавы ваўка зьявілася не раней 1540-х гг., у часы праўлення караля польскага Жыгімонта II Аўгуста (1548-1572 гг., з 1530 г. — вялікі князь літоўскі) або Стэфана Баторыя (1576-1586 гг.), якія пацвярджалі першапачатковую грамату аб дараванні гораду магдэбургскага права. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі двойчы, у 1776 і ў 1790 гг., пацвярджаў прывілей 1503 г.

Найбольш раньняя пячатка на дакументах, якая датуецца 1633 г., з вядомых на сённяшні дзень, выяўлена навукоўцамі ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Аналіз вядомых пячатак магістрата Ваўкавыска дазваляе сцвярджаць, што ў XVII-ХVIII стст. у гербе горада была намаляваная галава ваўка, звернутая направа і ўверх.

Пасля ўваходжання тэрыторыі Гарадзеншчыны ў склад Расейскай імперыі (1795 г.) 6 красавіка 1845 года павятовы горад Ваўкавыск Гарадзенскай губерні атрымаў новы герб: «Шчыт падзелены на дзве паловы: у верхняй — Гарадзенскі герб, а ў ніжняй, у блакітным полі, воўк, зьвернуты ў правы бок шчыта».

Гістарычныя гербы Ваўкавыска адносяць да так званых «размаўляючым» гербам, бо ў гэтых малюнках зашыфравана назва горада. Такія жа «размаўляльныя» гербы, створаныя ў мінулым, маюцца, напрыклад, у Львова, Рагачова і Ружан, а створаныя ў нашы дні — у Хойнікаў і Кастрычніцкага.

У 70-х гг. мінулага стагодьдзя ў горадзе быў распаўсюджаны гербападобны знак, які спалучае ў сабе зусім непрымальныя элементы, ва ўсякім выпадку, для беларускай геральдыкі: назву населенага пункта, дату заснавання горада, постаць ваўка, шасьцярню і г. д.

Сённяшні афіцыйны геральдычны знак Ваўкавыска створаны на аснове гістарычнага герба 1845 г. Уладзімерам Барысавічам Сушкевічам, членам Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

В те времена былинные…

Спасибо за статью и фотографии. С ностальгией вспоминала те времена. На фотографии узнала наши две г...