• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

14 чэрвеня 1900 года на памежжы Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны — ў вёсцы Несцяравічы Ваўкавыскага павету нарадзіўся спявак, педагог, грамадска-культурны дзеяч Міхась ЗАБЭЙДА-СУМIЦКI.

Двайное прозвішча ў яго ад бацькі — Івана Андрэевіча Забэйды з вёскі Несцяравічы, і маці — Аляксандры Феліксаўны Суміцкай з вёскі Шэйпічы. Пасля школы ў Галоўчыцах ён паступае ў Маладэчанскую настаўніцкую семінарыю, але першая сусветная вайна прыносіць у гэтую беларускую сям’ю нязвыклае дагэтуль паняцце — бежанцы.

1915 год — гэта пакутная дарога на ўсход, у глыб загніваючай ужо імпэрыі: Мінск, Смаленск, Тамбоўшчына, Пенза, Алтай. Яны шукалі паратунку ад агню чалавечага самавынішчэння , а трапілі толькі з вайны імпэрыялістычнай у вайну грамадзянскую, якая выпхнула будучага беларускага генія аж у далёкую Маньчжурыю.

Зразумела, для самавызнычэння юнай асобы час і ўмовы аж занадта неспрыяльныя. Ён яшчэ не паспеў адчуць у сабе Музыкі боскі дар, таму наступная навучальная ўстанова — Харбінскі універсітэт, хоць ужо ёсць вопыт і пяяння ў дзіцячых хорах, і самастойнага авалодвання музычнымі інструментамі (скрыпка, гітара, мандаліна, балалайка, губны гармонік).

Цікава, што абедзьве стыхіі — навука і музыка — паспяхова развіваліся ў душы Забэйды — Суміцкага, што нядзіўна для Богам пазначанага чалавека. Але надыходзіць час Сыбару. Яму прапаноўваюць аспірантуру ў Харбіне, а ён едзе ў Харбінскую оперу, салістам. Гэты выбар аказаўся лёсавызначальным: абранае рэчышча раскрыла ў ім сапраўднага генія.

Поспехі ў Харбінскім опэрным тэатры (М. Забэйда-Суміцкі выступаў на ягонай сцэне ў 15 ролях) дазваляюць пашырыць кругагляд маладога даравання. І, натуральна, ён трапляе ў сталіцу сусьветнай оперы — Мілан. Акурат тут, у тэатры «La Skala», ён знаёміцца з Собінавым, упершыню чуе Шаляпіна, вучыцца ў Фэрнанда Карпі.

Італьянская прэса хутка заўважыла новую зорку опернай сцэны: нашага земляка параўноўваюць з тагачасным кумірам Тыта Скіпам, з тым жа Собінавым, прадракаюць бліскучую сусветную славу. Вось толькі не ўлічылі замежныя прарокі, што лёс генія непарыўна звязаны з лёсам ягонай радзімы. А які лёс радзімы Міхася Забэйды-Суміцкага?

Ён толькі чуў на пакутных дарогах бежанства, што ягоная радзіма — Беларусь — абвесціла сваю незалежнасць (1918). Але калі ў 1935 годзе ён зноў становіцца перад кардынальным выбарам — сусветныя бадзянні славутай зоркі або сыноўскае адчуванне радзімы-маці, — пытанне вяртання на радзіму вырашае ўжо іншая дзяржава. Польшча.

І Польшча дае дазвол. М. Забэйда-Суміцкі выступае ў беларускіх гарадох (Ружаны, Беласток, Баранавічы, Берасьце, Горадня), па ўсёй Польшчы (Варшава, Познань) і далей, шырэй — Літва, Латвія, Чэхаславаччына …

У Празе М. Забэйду-Суміцкага запрашаюць на сталую працу ў Нацыянальны тэатр, і 12 кастрычніка 1940 года адбыўся ягоны першы канцэрт там.

«Спявак сусветнага маштабу», «сакавіты і гнуткі голас, віртуознае майстэрства», «талент проста непераўзыйдзены»… — стракацела захопленымі водгукамі абазнаная чэская прэса. А рэпертуар М. Забэйды-Суміцкага на той час ужо складала і сусветная класіка (Моцарт, Шуберт, Бетховен, Чайкоўскі, Манюшка), і творы чэскіх кампазітараў (Дворжак, Новак, Сметана), і сваіх суайчыннікаў (Галкоўскі, Аладаў, Туранкоў, Чуркін), і беларускі ды украінскі фальклёр. Ён спяваў на дзесяці мовах свету, сярод якіх родная займала прыярытэтнае мейсца. Забэйда-Суміцкі сваім талентам прымушаў захапляцца ёю дасціпных еўрапэйскіх адмыслоўцаў прафесійнага спеву. «Толькі такі мастак — артыст, як Забэйда-Суміцкі патрапіў вывесці беларускую народную песню ў шырокі культурны свет,» — пісаў яшчэ ў 1937 годзе ў заходнебеларускім часопісе «Калосьсе» знакаміты Рыгор Шырма.

Па вайне славуты геній сцэны застаецца жыць у Чэхаславаччыне, выступае з канцэртамі, запісваецца ў студыях, займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Ён, беларус, ніколі ня меў савецкага грамадзянства, з-за чаго былі праблемы адчуць подых падсавецкай радзімы. І ўсё ж падчас Хрушчоўскай адлігі, ў 1963 -ім, яго, сусветную беларускую славутасць, нарэшце запрасілі ў Савецкую Беларусь. Гэта быў проста фурор: аншлагавыя канцэрты ў Мінску, Горадні, Ваўкавыску, Слоніме, Лідзе, Баранавічах, Віцебску, Магілеве, Гомлі… Дзесьці яго памятала публіка (Заходняя Беларусь), хтосьці адкрываў ягоны геній упершыню (Усход), але захапленне было аднолькавае.

Ён так і не згадзіўся прыняць савецкае грамадзянства, хоць марыў пра Беларусь. Мо патыхала мерцвячынай Савецкая Беларусь, якая захаплялася ягонымі спевамі, але сама ўжо забылася на родную песню. Забылася настолькі, што па сканчэнні тае адлігі дазволіла сцерці з сваёй памяці і гэтак славутае імя. Забэйда-Суміцкі памёр у Празе 21 снежня 1981 года, і на гэта не адгукнулася ніводная газета БССР. Пахаваны на Альшанскіх могілках Прагі.


Только авторизованные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

Бой в деревне Ятвезь

Оно конечно – смерть фашистам , но а как же МИРНЫЕ ЖИТЕЛИ ???? Разбомбили остатки деревни , да...


Люстрадзён на сёньня

Я считаю что для того то бы твоим именем назвали улицу города, то человек должен для этого города и...


Люстрадзён на сёньня

После таких высказываний Вовы, я совершенно согласен с Вами Анна....."Нет слов"


Люстрадзён на сёньня

Вова - а ты кто собственно, фамилию хоть напиши - НЕТ МЫ НАЗОВЁМ улицу именем ВИНИ И БУЛЬДОГА !!!


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

В том сезоне и отец мой играл Виктор Дусенок.Ему в Борисове голову разбили во время игры.Так врачи Б...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

Можно добавить ещё одного игрока того матча Вадим Мацевило (в настоящее время игрок команды "ЧАЙКА"...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

ну хоть как-то мы вошли в положительную историю...