9 студзеня 1925  г. у Ваўкавыску нарадзіўся вядомы польскі геафізік, прафесар універсітэта навукі і тэхналёгіі ў Кракаве Станіслаў ПЛЕВА.

У Ваўкавыску Плева скончыў пачатковую школу і адзін клас гімназіі. У 1946 годзе ў Тарноўскім ліцэі матэматыкі і фізікі атрымаў ступень бакалаўра. Быў салдатам Арміі Краёвай Зямлі Тарноўскай Кракаўскай акругі па мянушцы Янус, з базай Цэзар-Селіна ў Чхове. З’яўляўся членам партызанскай групоўкі паручніка Скорэго і паручніка Метэора ў Волі Строскей.

Дзейнасць Плевы ў розныя гады:
спецыяліст у галіне геатэрмальнай энергіі,
з’яўляўся прадэканам факультэта геалёгіі і разведкі Акадэміі горнай справы і металургіі,
загадчык лабараторыі петрафізікі катэдры геафізікі дэпартамента геалёгіі, геафізікі і аховы навакольнага асяроддзя Акадэміі горнай справы і металургіі,
намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута геафізікі Акадэміі горнай справы і металургіі,
член Камісіі і навуковых Рад Польскай акадэміі навук,
першы загадчык Дэпартамента свідравання, нафты і газу Акадэміі горнай справы і металургіі,
заснавальнік і кіраўнік катэдры геафізікі Інстытута Нафты (Інстытут праблем нафты і газу) у Кракаве,
галоўны інжынер кампаніі геафізікі нафты ў Кракаве,
заснавальнік і рэдактар часопіса «Геалёгія і геафізіка нафты»,
рэдактар штомесячнага часопіса «Нафта».

Быў узнагароджаны: Сярэбраным (1953 г.) і Залатым крыжамі Заслугі (1958 г.), крыжам рыцара ордэна адраджэння Польшчы (1970 г.), Крыжам Арміі Краёвай (1998 г.), удастоены звання генеральнага дырэктара Горных спраў III ступені (1981 г.). Яго імя ўпісана ў Кнігу дасягненняў і подзвігаў «Айчынная навука» за доўгую і самаадданую працу.
І гэта толькі малая іх частка.

Прафесар Станіслаў Плева быў аўтарам 125 навуковых прац, апублікаваных у польскіх і замежных часопісах, дзевяці патэнтаў, і велізарнай колькасці даследаванняў у галіне нафтавай прамысловасці. З’яўляецца аўтарам васьмі кніг і сааўтарам міжнароднай публікацыі геатэрмальнага Атласа Еўропы (1992 г.) і сааўтарам шэрагу манаграфій.

Памёр 28 красавіка 2006 года. Пахаванне адбылося ў дзень яго заступніка 8 траўня 2006 года на Сальваторскіх могілках у Кракаве.