• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

Роўна 26 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта быў першы крок да ўзнаўлення гістарычнай справядлівасці ды атрымання Беларуссю незалежнасці, за якую нашы дзяды і прадзеды пралівалі кроў не адно стагоддзе.

Яна абвесціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць у знешніх адносінах.

«Першая інфармацыя аб прыняцці Дэкларацыі аб суверэнітэце пачыналася словам «Свершилось!».

Яшчэ праз год, 25 жніўня 1991 года, дэпутаты надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона, аформіўшы паўнавартасную дзяржаўную незалежнасць суверэннай Рэспублікі Беларусь.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сымболіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расеі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 года аб утварэнні СССР.

Новая Канстытуцыя была прынята 15 сакавіка 1994 года. Па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 14 траўня 1995 года, які быў ініцыяваны Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, руская мова атрымала статус другой дзяржаўнай мовы, змяніліся таксама герб і сцяг Беларусі.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначалася 27 ліпеня і было прымеркавана да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий