• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

28 жніўня 1913 г. ў в Зяновічы Ваўкавыскага павета нарадзіўся Вітольд КАРПЫЗА, польскі настаўнік, краязнаўца, мастак-графік, грамадскі дзеяч. У 1930 годзе скончыў агульную школу. Паступіў у Настаўніцкую семінарыю ў Свіслачы, а пазней у Гародні. Атрымаў дыплём настаўніка агульнай школы і пачаў практыку ў агульнай школе III ступені ў Росі. 17 верасня 1939 г. Рось занялі савецкія войскі. Настаўнікам дазволена было працягваць навучанне ў школе і да 1940 года ўрокі праводзіліся на польскай мове. Годам пазней, па ўступленні немцаў на землі «ўсходняй ускраіны» Польшчы, Карпыза ўступіў у Армію Краёву. У званні капрала скончыў падпольную школу падхарунжых і атрымаў прызначэнне камендантам аб’екта ў Росі. У 1944 годзе ўзнагароджаны Сярэбраным Крыжам за Заслугі з Мячамі і атрымаў званне падпаручніка. Пасля вайны прыехаў у Горжуў. Вучыўся малюнку ў Гарадской Гімназіі і Ліцэі. Калі ў 1950 годзе быў заснаваны Педагагічны Ліцэй пачаў у ім працу настаўнікам матэматыкі. Пасля ліквідацыі ліцэя ў 1970 годзе, перайшоў у Аб’яднанне гастранамічных вучэльняў. З пачатку знаходжання ў Горжуве актыўна ўдзельнічаў у Саюзе Польскіх Харцэраў, у 1947-1948 гг. быў камандуючым атрадам СПХ. У 1948 г. арганізаваў Польскае турыстычна-краязнаўчае таварыства і застаўся яго старшынёй. У 1973 годзе, пасля 37 гадоў педагагічнай дзейнасці, выйшаў на пенсію. Быў адзначаны высокімі ўзнагародамі, у тым ліку Крыжам Кавалера Ордэна Адраджэння Польшчы. Не меў сям’і. З 2002 г. жыў у доме састарэлых.

Памёр 3 сакавіка 2009 года а 22.44 у сваім ложку ў доме састарэлых, да апошніх хвілін захоўваючы любоў да радзімы продкаў, якую ён пакінуў пасля 1945 года. Гэта было сэнсам усяго яго жыцьця, а дэвізам сталі словы «Nulla dies sine linea» (Ні дня без радка). Пахаванне адбыліся 9 сакавіка 2009 г. а 11.00. Труна з целам нябожчыка была выстаўлена ў капліцы. Каля труны была выстаўлена ганаровая харцэрская варта. Ушанаваць памяць Карпызы прыйшло некалькі соцень чалавек. Пахаваны ў ваеннай форме са знакамі адрознення і стужкамі, якія сведчаць аб яго заслугах перад Айчынай. Каля труны гучалі флейты і трубы — выконваліся яго любімыя харцэрскія песні. Пахаваны на гарадскіх могілках на вул. Жвіровай на Алеі Пашаны. Аб такіх людзях, як ён, кажуць, што гэта людзі эпохі Адраджэння. Карпыза пакінуў багаты архіў, у асноўным, звязаны з Ваўкавышчынай. У цяперашні час архіў знаходзіцца ў Музеі Любускім у Горжуве.

Карпыза напісаў кнігу «Зямля Ваўкавыская» , выдадзеную ў Польшчы ў чатырох тамах. На жаль, Карпыза не дажыў да выдання апошняга чацвёртага тома.

Карпыза, як і Напалеон Орда, давяраў свае ўражанні аб родных месцах паперы. Таму кожнаму артыкулу ў кнізе папярэднічаюць яго замалёўкі. Вітольд Карпыза не проста збіраў ўжо вядомыя звесткі, ён актыўна працаваў у архівах, таму, нараўне з вядомымі ўжо фактамі ў яго кнігах можна знайсці шмат новага, да гэтага часу не вядомага шырокаму колу чытачоў.

На жаль, ні на беларускую, ні на рускую мову кніга не перакладзеная. Існуюць частковыя пераклады з кнігі на рускую мову, зробленыя ваўкавыскім краязнаўцам Мікалаем Быхаўцавым.

 



Комментарии

vital 2013/08/28 21:40 / Ответить

Зверну увагу паважыных чытачоў, што сення адзначаецца 100-годдзе (!!!) з дня нараджэння светлай памяці пана Вітольда Карпызы. У Гожуве Велькапольскім у бібліятэцы ваяводскай рыхтуецца спатканне з нагоды юбілея нашага земляка і ўшанаванне яго памяці на могілках. Пазней магчыма атрымаем фота з сустрэчы.


Виктория 2015/08/28 08:53 / Ответить

Это был уникальный человек...И очень любил Волковыщину....Wieczny odpoczynek racz mu dać,Panie!


Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий