• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 4 верасня 1928 г. у Мядзелі нарадзіўся беларускі археолаг Яраслаў Генрыхавіч ЗВЯРУГА.

Скончыў Пастаўскае педвучылішча, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам, дырэктарам Сваткаўскай школы, загадчыкам Мядзельскага РАНА. Скончыўшы аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, працаваў у гэтай установе навуковым супрацоўнікам да выхаду на пенсію. Аб’ектам яго даследаванняў сталі жалезны век і сярэднявечча Беларускага Панямоння, уключна з Павіллем і, зразумела, тэрыторыяй Мядзельшчыны.Ён праводзіў раскопкі ў старажытных беларускіх гарадах — Ваўкавыску, Гародні, Слоніме, Лідзе і іншых, а таксама на дзясятках селішчаў і курганных могільнікаў. Вынікі гэтых археалагічных работ знайшлі ўвасабленне ў трох грунтоўных манаграфіях, у вялікай колькасці навуковых і навукова-папулярных артыкулаў. Яраслаў Генрыхавіч асаблівую ўвагу ўдзяляў даследаванням археалогіі Мядзельшчыны. Ён вывучаў гарадзішчы каля Астраўлян, Баяр, Дзянісава, Пярэградзі, Слабады, Целякоў, Шыкавіч, селішчы каля Корак, Курчына, Пасынак, Скароў, Слабады, курганныя могільнікі каля Алешкаў, Гускаў, Коркаў, Нагавак, Нявер, Палесся, Старынак, Шкленікова. Асабліва плённымі былі раскопкі каля Засвіры, дзе на селішчы і ў курганах выяўлены старажытнасці ўсходнелітоўскага насельніцтва, і на селішчы каля Мікольцаў, знаходкі з якога даюць падставу гаварыць аб пачатку славянізацыі Нарачанскага краю ўжо ў 6-м стагоддзі нашай эры, гэта значыць паўтара тысячагоддзя таму. Вынікі даследаванняў нашага раёна апублікаваны ў адмысловай манаграфіі, шэрагу артыкулаў, а таксама ў кнізе “Памяць” Мядзельскага раёна.

Манаграфіі:

Древний Волковыск. — Мн,1975

Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. — Мн,1989

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях:

Усходнеславянскія саюзы плямён.//Гісторыя Беларусі ў 6 тамах. Том 1. Мн:экаперспектыва,2000. с.136-148 (у суаўтарстве з Г.В.Штыхавым, Т.У. Каробушкінай, П.Ф. Лысенка)

Землі Панямоння //Гісторыя Беларусі ў 6 тамах. Том 1. Мн:Экаперспектыва, 2000. с.210-215.

Памёр 4 жніўня 2011 г. у Менску.



Только авторизованные пользователи могут оставлять комментарии!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Последение комментарии

Бой в деревне Ятвезь

Оно конечно – смерть фашистам , но а как же МИРНЫЕ ЖИТЕЛИ ???? Разбомбили остатки деревни , да...


Люстрадзён на сёньня

Я считаю что для того то бы твоим именем назвали улицу города, то человек должен для этого города и...


Люстрадзён на сёньня

После таких высказываний Вовы, я совершенно согласен с Вами Анна....."Нет слов"


Люстрадзён на сёньня

Вова - а ты кто собственно, фамилию хоть напиши - НЕТ МЫ НАЗОВЁМ улицу именем ВИНИ И БУЛЬДОГА !!!


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

В том сезоне и отец мой играл Виктор Дусенок.Ему в Борисове голову разбили во время игры.Так врачи Б...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

Можно добавить ещё одного игрока того матча Вадим Мацевило (в настоящее время игрок команды "ЧАЙКА"...


Ровно двадцать лет назад волковысская Смена-01 сыграла на своем поле с БАТЭ

ну хоть как-то мы вошли в положительную историю...


Падарожжа дылентанта ў Шылавічах

Прекрасный фильм и доступно изложенный материал. Расстояние 20 км от Волковыска, а пятерых человек...