• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Люстрадзён на сёньня

Люстрадзён на сёньня

У гэты дзень 6 кастрычніка 1902 г. у г. Перм нарадзіўся Сяргей Апанасьевіч МЯДЗВЕДЗЕЎ – удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, палкоўнік, камандуючы артылерыяй 40-га стралковага корпуса.

З 1915 г. працаваў у пераплётнай майстэрні, на заводзе пажарных машын, у чыгуначных майстэрнях у Пермі. З траўня 1922 г. у Чырвонай Арміі. У 1925 г. скончыў артылерыйскую школу ў Краснаярску, курсы ўдасканалення камандзірскага складу. Член ВКП(б) з 1930 г.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на Паўночна-Заходнім фронце — камандзір артылерыйскага палка, затым на Карэльскім, Бранскам, 2-м Беларускім франтах — камандзір артылерыі стралковай дывізіі і корпуса. У складзе 3-й арміі фарсіраваў Сож, вызваляў Касцюковічы. Затым былі ўпорныя баі на Дняпры, вызваленне Рагачова, фарсіраванне Бярэзіны, Нёмана. Удзельнічаў у вызваленні Менска, Бабруйска, Чэрвеня, Стаўбцоў, Наваградка. Артылерысты пад камандаваннем палкоўніка Мядзведзева вызначыліся пры вызваленні Ваўкавыска. Загінуў 20 ліпеня 1944 г. пад Гародняй падчас наступальнай аперацыі на Беластоцкім кірунку. Аўтамашына, на якой ён ехаў, падарвалася на міне.

Быў пахаваны ў в. Падазераны Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер у складзе гміны Грудэк Падляскага ваяводства). Перазахаваны ў Ваўкавыску ў брацкай магіле савецкіх воінаў. Імем С.А. Мядзведзева названая вуліца ў Ваўкавыску, матэрыялы пра яго экспануюцца ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі ім. П.І. Баграціёна.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені і медалямі.



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

«Прасіце Бога, каб нас уз’яднаў…» Шчыры расповед остарбайтэра з Падароску

кто автор, мне понравилось


В Волковыске проводятся раскопки захоронений

Да я тоже слышал .один мой знакомый говарил что его хотели вытащить. но не смогли .пригоняли танк...


Люстрадзён на сёньня

Эх, знал бы генерал, что улица, названная в честь его, спустя 70 с лишних лет напоминает руины 1944-...


Скарб XV–XVI стст. з-пад Ваўкавыска: папярэднія вынікі даследаванняў

в статье нет классифицирована "разбивка" по номиналам,хотя это важно при исследовании таких комплекс...


Юбілей забытага заснавальніка Ваўкавыскага музея

Партрет Пеха в музее, это ешче не памяць о нем


Юбілей забытага заснавальніка Ваўкавыскага музея

Хм. Так автор имел ввиду наверно как раз забывчивость музея о круглой дате Пеха