30 кастрычніка 1957 г. ў в. Залучаны Ваўкавыскага раёна нарадзіўся воін-інтэрнацыяналіст Іван Тадэвушавіч ЯСЮКЕВІЧ.

Паляк. Член КПСС з 1977 г.  У 1974 г. Іван скончыў Вярэйкаўскую сярэднюю школу Ваўкавыскага раёна і Ваўкавыскім РВК быў накіраваны ў Хмяльніцкае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, якое скончыў з адзнакай у 1978 г. Выконваў інтэрнацыянальны доўг у Аўганістане, дзе і загінуў.

Старшы лейтэнант, камандзір узвода I. Т. Ясюкевіч загінуў 02.02.1982 г. Пахаваны ў г. Слонім. Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У I. Т. Ясюкевіча расце дачка Аліна, якая разам з маці, Ірынай Леанідаўнай, жыве ў Слоніме.

…2 лютага 1982 года ў 15 гадзін 10 мін па мясцоваму часу рэзервовую групу батальёна паднялі па трывозе — у раёне населенага пункта Гарысохт мяцежнікі абстралялі аўтакалону. Старшы лейтэнант I. Т. Ясюкевіч з двума разлікамі мінамётаў выехаў у складзе рэзервовай групы. Калі прайшлі Гарысохт, групу абстралялі з засады. Бронетранспарцёры пачалі бой, на дапамогу ім прыйшлі мінамётчыкі і артылерыя. Агонь артылерыі вельмі перашкаджаў мяцежнікам, і яны зрабілі спробу падавіць яго. Не вытрымаўшы шчыльнага агню мяцежнікаў, двое нашых салдат кінуліся да бронетранспарцёраў, каб схавацца. Пры гэтым яны павінны былі перасекчы адкрытае месца, якое прастрэльвалася душманамі. I. Т. Ясюкевіч бачыў гэта і добра разумеў, што хлопцы могуць загінуць. Ен кінуўся ім насустрач, паспеў крыкнуць, каб яны лажыліся на зямлю, і ў тэты момант сам быў забіты.