• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Матуліна пяшчота

Мама — самае прыгожае слова на зямлі! Мама — самы дарагі на свеце чалавек! Ніхто не ўмее так любіць, як мама, не ўмее так цярпець і ахвяраваць сабой, як мама!

Мама! Матуля! Заплюшчыце вочы і прыслухайцеся. Дзе б вы ні знаходзіліся, пачуеце матулін голас. Чалавек усё жыццё памятае яго, памятае і матуліны ласкавыя рукі, матуліны прыгожыя песні, матуліны пяшчотныя вочы. Нашай гімназіі пашанцавала: у нас знаходзіцца адметны музей, у якім можна знайсці цікавыя звесткі пра мам, пра знакамітых жанчын Ваўкавышчыны.

muz_mati

Напярэдадні 8 Сакавіка і Дня маці ў гімназіі праводзіцца шмат мерапрыемстваў. І гэта нядзіўна, бо 5 гадоў тут працуе музей жанчыны-маці. За гэты час ён зрабіў вялікі ўклад у выхаванне падрастаючай моладзі, спрыяе павышэнню сацыяльнай ролі і статусу жанчыны-маці ў грамадстве, прэстыжу мацярынства. Пра музей ведаюць не толькі ў Ваўкавыску, але і Шчучыне, Воранаве, Лідзе і інш. У музеі можна паслухаць цікавыя аповеды экскурсаводаў, паглядзець экспанаты, якіх налічваецца ўжо 306, а таксама прэзентацыі. Кіруе музеем настаўніца гісторыі Маргарыта Рыгораўна Апановіч, якая актыўна прапагандуе выхаваўчыя магчымасці музея, праводзіць цікавыя экскурсіі. Хочацца адзначыць і бясцэнную працу першага кіраўніка музея — Соф’і Альфрэдаўны Лантух, якая прымала актыўны ўдзел у адкрыцці музея, пошуку экспанатаў, распрацоўцы прэзентацый і экскурсій, сустракалася са знакамітымі жанчынамі Ваўкавышчыны, іх сем’ямі, запісвала ўспаміны.

Музей мае некалькі раздзелаў: “Маці — увесь свет”, “Салдацкія маці”, “Жанчына-працаўніца”, “Жанчына-майстрыха”, “Жанчыны-кіраўнікі”, “Жанчына і вайна”. У музеі праводзяцца ўрокі-лекцыі на тэму “Лёсы, абпаленыя вайной”, “Жанчыны, якія вызвалялі Ваўкавыск”, “Подзвіг мацярынскага сэрца”. Першы раздзел экспазіцыі прысвечаны жанчынам Ваўкавыска, удзельніцам Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, яны адыходзяць ад нас, але застаюцца экспанаты, якія апавядаюць пра іх подзвіг і жыццё. Знаёміцца з імі будуць не толькі сённяшнія навучэнцы, але і іх дзеці, і дзеці іх дзяцей. І так ад пакалення да пакалення. Усё гэта магчыма дзякуючы былому дырэктару гімназіі Тамары Іванаўне Навасад, якая з’яўляецца ініцыятарам стварэння музея, і сучаснаму дырэктару — Тамары Васільеўне Федарэнкавай, якая гэтую ідэю ажыццявіла.

muzei_maziУ музеі вучні не толькі слухаюць аповеды пра знакамітых жанчын Ваўкавышчыны, але і сустракаюцца з імі, запісваюць успаміны, уручаюць падарункі, віншуюць са святамі. Калектыў гімназіі ганарыцца мамай сацыяльнага педагога Алены Віктараўны, якая падарыла музею ордэн Жукава і медалі сваёй мамы — Марыі Сямёнаўны Гальвідзіс. Побач з узнагародамі ляжаць фотаздымкі, на якіх ёй 16 гадоў, яна скончыла курсы медыцынскіх сясцёр, папрасілася на фронт. Мужная дзяўчына выратавала сотні параненых салдат.

Цікавая экспазіцыя і пра жанчын мірнага часу. У ёй, напрыклад, расказваецца пра дынастыю дактароў — сям’ю Марчук. Хочацца нізка пакланіцца Ганне Мікалаеўне Бурак, якая атрымала “Медаль мацярынства” II ступені, а таксама ордэн “Мацярынская слава”. Гэтая працавітая жанчына нарадзіла і, як гавораць, вывела ў людзі семярых дзяцей, якімі ганарыцца і славіцца наш горад, — 5 кандыдатаў і 1 доктар навук. Не пакідае раўнадушным раздзел “Салдацкія маці”. Уладзіслава Баляславаўна Чарніцкая падарыла музею самыя дарагія яе сэрцу рэчы — медаль “Воіну-інтэрнацыяналісту” і запісную кніжку з адрасамі баявых сяброў сына Яўгена, які праходзіў службу ў Афганістане і загінуў у кастрычніку 1981 года пры выкананні баявога задання.

У гэтым раздзеле пад шклом мы бачым грамату Вярхоўнага Савета БССР, якой была ўзнагароджана наша зямлячка кандытар Ганна Мікалаеўна Грышко. Упэўнена, што ўсе жыхары горада каштавалі яе смачныя тарты “Ваўкавыскі” і “Аніта”.

Раздзел “Жанчына-майстрыха” таксама прыцягвае ўвагу наведвальнікаў. Тут захоўваюцца вырабы з саломкі і выцінанкі Алы Аляксееўны Суміравай, якая з’яўляецца мастацкім кіраўніком гімназічнага тэатра моды “Спадчына”. Яна не толькі таленавітая настаўніца, але і аўтар калекцыі сцэнічных касцюмаў, якія зроблены з дапамогай бабуліных дываноў, макрамэ, саломы і гліны. Тут можна паглядзець карціны Веры Канстанцінаўны Жолдак, азнаёміцца з творчасцю Надзеі Канстанцінаўны Развадоўскай. Прыдуманыя ёй лялькі захоўваюцца ў розных тэатрах і радуюць маленькіх гледачоў сваёй незвычайнай прыгажосцю.

Яблыньку ўпрыгожваюць яблыкі, а жанчыну — яе дзеці. Пра гэта гавораць вучні-экскурсаводы, пра гэта яны чытаюць вершы. Можна заслухацца іх аповедам і не заўва-жыць, як праляціць цэлая гадзіна. У нашым музеі выдатна разумееш, што жанчына, маці і мір — галоўныя словы, якія азначаюць жыццё, радасць і шчасце.

Тэрэза КАВАЛЬЧУК,
загадчык бібліятэкі гімназіі № 2 Ваўкавыска
Фота Алега Ігнатовіча і з архіва гімназіі

Настаўніцкая газета



Комментарии от авторизованных пользователей видны всем пользователям сразу, анонимные только после модерации!

Войдите Или зарегистрируйтесь

Добавить комментарий

Последение комментарии

Волковыск в старых фотографиях

Проект "Волковыск в старых фотографиях" действующий? Почти случайно забрела, увидела фото пробабушки...


Деревня Шнипово

где можно прочитать историю деревни?


Волковыск в старых фотографиях

wiktar, вы пишете "у нас". Вы сейчас живете в Волковыске? Не знаете случайно, сохранились ли книги р...


Последнее Купалье деревни Шауличи

Жесть (((


В те времена былинные…

Спасибо за статью и фотографии. С ностальгией вспоминала те времена. На фотографии узнала наши две г...


Бой в деревне Ятвезь

Оно конечно – смерть фашистам , но а как же МИРНЫЕ ЖИТЕЛИ ???? Разбомбили остатки деревни , да...