23 красавіка ў 6 гадзін гасціннай малой зале райвыканкама ўпершыню прыйшлося цесна з-за інтэлектуалаў.

10 каманд – гэта вам не жартачкі, і ўпершыню за доўгі час паўстала пытанне цішыні. Але гэта прыемныя праблемы. Акрамя ўжо пастаянных удзельнікаў клуба “Высокі волак” на паседжанне завіталі прадстаўнікі паліўнай прамысловасці – “Нафта”. Маладыя людзі на чале з Аляксандрам Усцінавым (які некалі з “Крэмнем” атрымаў першы вопыт гульняў) прыйшлі пазнаёміцца, і, як мне падалося, паказалі пэўны патэнцыял. І гэта ва ўмовах вельмі цяжкіх пытанняў (лепшыя ўзялі толькі 3 з 12, а на другі тур, які быў значна лягчэйшы, гасцей ўжо не хапіла). Што да выніку, то традыцыйна “Крэмень” перамог у сваёй гульні, аднак зноў залажаў у “Што? Дзе? Калі?”, дзе яго добра адпіналі “Салагі”, дзеці (якія маюць добрую памяць) і пераможца — “Ньюс-В”.

Адзначым, што ПадШФ, Рыск, Ваўкі, ВГАК таксама паказваюць вельмі прыстойную гульню. А наогул, гэта быў першы цёплы вечар за апошні час. Калі глядзець на надвор’е. А на паседжаннях нашага клубу усё вечары вельмі цёплыя.

10 каманд - гэта моц