23 лістапада ў Ваўкавыскі раён прыязджала здымачная група нацыянальнага тэлевізійнага канала Беларусь3 для здымак праграмы “Наперад у мінулае”.

Здымкі спачатку адбываліся ў аграгарадку Мацвеяўцы, а потым у вёсцы Улезлы.

Рэжысёр праграмы Анатоль Вечар і вядучая і рэдактар праграмы Аксана Вечар пабудавалі здымачны працэс такім чынам, што хапіла часу і на расповяд пра гістарычнае мінулае вышэйазначаных вёсак, і на асвяшчэнне сённяшняй культурна-абрадавай рэчаіснасці. Тым больш, што галоўнай задачай для стварэння праграмы з’явіўся запіс абраду Калядавання, якое адбывалася раней і адбываецца ў цяперашні час. Працягвае традыцыю Калядавання ў Мацвеяўцах і Улезлах народны фальклорны гурт “Чараўніцы” пад кіраўніцтвам Надзеі Талашка, удзельніцы якога і сталі галоўнымі дзеючамі асобамі падчас здымак праграмы.

Старэйшыя ўдзельніцы гурта Надзея Трапчык і Вольга Шчыглінская цудоўна валодаюць адметнай манерай выканання і абрадавых, і народных побытавых песень.

Іх манеру падхапілі, перанялі і ўкаранілі ў мастацкую творчасць больш маладыя ўдзельніцы калектыву. Прыродны талент і каларыт удзельніц гурта, аўтэнтыка бытавання абрада, задзейнічанне ў ім моладзі і падлеткаў, у абрамленні па-мастацку аздобленай гістарычнай інфармацыі і пры ўдалым выкарыстанні пэўнай рэжысуры – усё гэта магчыма будзе назіраць на тэлеканале Беларусь3 у пачатку студзеня 2017 года, паведамляе сайт Ваўкавыскага раённага Цэнтра Культуры і народнай творчасці.

naperumin1

naperumin2

naperumin3

naperumin4