Як мы паведамлялі, папулярная перадача Юрыя Жыгамонта з 15-гадовай гісторыяй “Падарожжа дылетанта” спыніла выхад на тэлеканале СТБ і цяпер выходзіць на адмыслова створаным сайце zhygamont.by і на YouTube.

На ім ужо выкладзены першыя выпускі з новых сэрый “Падарожжаў дылетанта” — прысвечаныя вёскам Тракелі і Шчэчыцам. Новыя выпускі будуць з’яўляцца на сайце штотыдзень, як і раней на тэлевізіі.

І вось у суботу на тэлеканале Yury Zhygamont YouTube з’явіўся абецаны выпуск пра вёску Шылавічы, што на Ваўкавышчыне. Прыемнага прагляду!