5 лютага Галіна Іванаўна Чарапок у чарговы раз запрасіла інтэлектуалаў на паседжанне ў гасціннай малой зале райвыканкама.

Адсутнасць двух моцных каманд не дала магчымасць “Крэмню” спачываць, які прайграў “Сваю гульню” маладым, але вельмі амбіцыйным “Ваўкам” . Яшчэ вышэйназваныя разам з “Ріскам” , “Падшафэ” і зборнай камандай ювеналаў паспрабавалі свае здольнасці ў “Дэцыбалах” і “Што? Дзе? Калі?” , дзе адбылося без нечаканасцей. Наступнае паседжанне адбудзецца таксама ў лютым і плануецца на 25-е. Спадзяемся, што ўсе 6 каманд клуба здолеюць сабрацца ў азначаны час ва ўсім вядомым месцы.