Россь, Рось (белор. Рось) — река в Гродненской области Белоруссии, левый приток Немана. Длина — 99 км, площадь бассейна — 1250 км². Истоки реки расположены около деревни Лозы Свислочского района, также река протекает по территории Волковысского и Мостовского районов, после чего впадает в Неман. Ширина долины от 800 м до 2,5 км.

Река Рось несет в себе много загадок. Как славянское название гидронима закрепилось на древней, не славянской территории?

Почему есть другая река Рось на Украине?

И самое главное, почему в случае с рекой Рось не действует главное правило названия населенных пунктов. Как вы думаете, если поселение основывается на двух реках, название которой оно получит? Большей, или меньшей? В Западную Двину впадает Витьба, Полота, в нашу же Рось река Волковыя. И всегда населенные пункты называются по меньшей реке, чтобы не спутаться. А почему же на реке Рось стоит поселок Рось?

В первобытную эпоху именно на реке Рось находились залежи сверхценного черного кремня, который привлекал добытчиков за сотни километров. Поэтому в наш регион очень медленно и неохотно проникали не только металлы (в том числе и железо), но и культуры сменялись очень редко. Здесь действительно было уникальное место в ту эпоху.

DSCF7330

красиво 0

Существует мнение, что легендарный путь из «варяг в греки» мог иметь дополнительный рукав по нашей реке. А еще в древние времена она находилась на границе владений Ятвягов, которые боролись со славянами. Деревня Ятвезь – пограничный пост, за которым начинались огромные леса, переходящие в Беловежскую пущу. А в этих лесах? Как вы думаете, кто водился в них?

край соснового леса

Еще Геродот заявлял о племенах на современной территории Беларуси, которые умели оборачиваться волками. Посмотрите на герб нашего райцентра? А речушка Волковыя, которая впадает в Рось?
Ну и в конце справки отметим, что русалка Рось является матерью бога солнечного света Даждьбога (родила его от Перуна).

Пад час праекта атрымалася праплысці ад вёскі Студзянец да плябанаўскага лесу. Раю дадзены маршрут усім, хто хоча распачаць свае водныя вандроўкі, але не меў дадзенага вопыту. Бяспечна, цікава, пазнавальна… Карацей, хто жадае, пазнаёмціся з маімі нататкамі па яго выніках.

Вельмі добра плыць сонечным надвор’ем. Можна з цікавасцю назіраць за гульнёй рыб (а некалі ж іх было значна больш), звярнуць увагу, што калі дно робіцца камяністым, рака мялее і пашыраецца… Нягледзячы на тое, што ўжо восень, вельмі хочацца выйсці з лодкі і прайсціся па вадзе, каб выпрастацца і даць адпачыць спіне і рукам. А вось па праваму берагу пачынаецца кавалак лесу з паваленым дрэвам… Тут так падобна на славутую карціну Івана Шышкіна, нехапае толькі мядзьведзяў. Багата заросшыя берагі, калі ўважліва прыглядзецца, могуць пацешыць цябе нешматлікімі кветкамі розных колераў, сярод якіх пануюць жоўты, белы і чырвоны. Палянкі гарлачыку жоўтага, лебедзі, якія дзе-нідзе пакінулі сваё пер’е (ўзяў адно, паспрабую зрабіць паплавок на вуду) робяць больш насычанай вандроўку. Аднак хутка я зразумеў, што сённяшняе плаванне адрозніваецца ад папярэдніх, праз Студзянец альбо г.п. Рось.

DSCF7458

Ведаеце, я сам не чакаў таго эфекту, які акажа на мяне гэта невялікае падарожжа. Так, фізічны занятак на прыродзе, свежае паветра, пераадоленне сябе, цікавая рызыначка ў час водпуску… І раптам адчуваеш, што ты ўжо рэальна трапіў туды, дзе даўно не было чалавека і ты бачыш прыроду, якой яна была сотні гадоў таму. Вольхавы лес, які аплятаюць невядомыя табе расліны, і нават рэдкі тут пакуль баршчэўнік глядзіцца дапасаваным да пейзажу… Царства камышу, які раптам абступае раку, заціскае яе і прымушае быць уважлівым… Вельмі таямніча выглядае цемра, якая пануе пад дрэвам, што навісла над вадой. Разумееш, адкуль з’явіліся байкі пра русалак і вадзянікаў…Нават водарасці…, яны не па новаму выглядаюць, яны сапраўды тут іншыя… У мяне зрабілася адчуванне, што я на машыне часу трапіў у рэальнасць, з якой быў звязаны мой прадзед (кажуць, ён вельмі любіў гуляць па лесе). Я сапраўды знайшоў тую старонку, якую ўжо мала хто ўбачыць… Надыйшоў спакой, неяк па іншаму пачало дыхацца і думацца… Я абавязкова хачу плысць далей, адчуць нешта новае нязвыклае.

DSCF7450

На жаль, сплаў па рацэ Рось сёння можа выклікаць значныя праблемы. Усе вопытныя аматары водных вандровак рэкамендуюць плыць па цячэнню вясной, калі нашы вадаёмы яшчэ не апынуліся ў палоне водарасцяў. Летам і асабліва восенню прыемны занятак можа пераўтварыцца ў вайну з багнай, па якой не тое што плысці, але нават вясло выцягнуць праблематычна. Чым менш рака, слабей яе цячэнне, тым больш верагоднасць стварэння затораў, прабіць якія амаль не магчыма, а часта і небяспечна. Дрэвы, што растуць абапал Росі, (пераважна вольха чорная ) раней ці пазней лягуць і пераўтворацца альбо ў крэпасць-плаціну, альбо ў міну, на якой лёгка прапароць свой плаўсродак.

Мала таго, што з кожным годам рака ўсё мялее і мялее, рэгулярна адбываюцца не зразумелыя асабіста для мяне перапады вады. І гэта часта ніяк не звязана з надвор’ем, колькасцю ападкаў. Таму параю здзяйсняць вандроўку толькі пры максімальным падняцці ўзроўню і толькі вясной. Калі вы, зразумела, не прыхільнікі экстрыму і аматары пераадольваць непераадольнае. Калі ж улезеце ў царства травы, дык грабіце толькі зверху, каб не наматаць на вёслы водарасці.

завал дерево на реке

Як непрыемна бачыць смецце, у першую чаргу бутэлькі, якое разам з водарасцямі акупуе берагі. Нават такая прыгожая справа, як стварэнне карабельчыку і спуск разам з дзецьмі яго на воду, скончыцца не гераічным выхадам ў мора, а хуткім канчатковым прычальваннем. Калі ласка, не кідайце смецце!